Пытанні для самаправеркі
1. Раскрыйце змест паняццяў «дзеянне права» і «дзеянне крыніц права».
2. Ці можна сфармуляваць адзінае паняцце для вызначэння дзеяння ўсіх праяў (форм) права?
3. У якой з старажытных прававых сістэм былі добра распрацаваны правілы вызначэння межаў дзеяння крыніц права?
4. Чаму праз вызначэнне межаў дзеяння нарматыўных прававых актаў можна вызначаць і межы дзеяння ўсіх крыніц права?
5. Раскрыйце змест спосабаў набыцця нарматыўным прававым актам юрыдычнай сілы, якія ўжываюцца ў прававой сістэме Рэспублікі Беларусь.
6. Раскрыйце змест спосабаў страты нарматыўным прававым актам юрыдычнай сілы, якія ўжываюцца ў прававой сістэме Рэспублікі Беларусь.
7. Што ўяўляюць сабой паняцце «зваротная сіла нарматыўнага прававога акта» і паняцце «перажыванне нарматыўнага прававога акта»?
8. Раскрыйце змест паняцця «прастора і парадак дзеяння нарматыўных прававых актаў у прасторы».
9. Як дзейнічаюць нарматыўныя прававыя акты па колу асобаў?
10. Ці маюцца нейкія асобныя правілы дзеяння ў прасторы, па часе, па колу асобаў, па прадмету (сферы рэгулявання) у іншых крыніцах норм права ў кантынентальнай прававой сям’і?
11. Ці ёсць адрозненні ў дзеянні нарматыўных прававых актаў у прасторы, у часе, па колу асобаў, па прадмету (сферы рэгулявання) у іншых прававых сем’ях у параўнанні з кантынентальнай прававой сям’ёй. Калі ёсць, то чым яны абумоўлены?
12. Ці можна ў прынцыпе выпрацаваць агульныя правілы дзеяння нарматыўных прававых актаў і іншых крыніц норм права для ўсіх прававых сем’яў?
13. Ці можна ў прынцыпе выпрацаваць аднолькавыя правілы для дзеяння крыніц міжнароднага права і крыніц нацыянальнага права?
14. Чаму не ўсе сфармуляваныя ў тэорыі права спосабы страты нарматыўным прававым актам юрыдычнай сілы былі дакладна замацаваны ў Законе Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь»?