§ 78. АСАБЛІВАСЦІ ЎТВАРЭННЯ СТУПЕНЕЙ
ПАРАЎНАННЯ ПРЫМЕТНІКАЎ
1. Прыметнік vetus, eris - стары ўтварае ступені параўнання ад прыметніка vetustus, a, um з такім самым значэннем: vetust-ior, -ius - старэйшы, vetust-issim-us, a, um - найстарэйшы. У найвышэйшай ступені часцей выступае форма з суфіксам -rim-, які далучаецца да асновы прыметніка vetus, eris: veter-rim-us, a, um.
2. У складаных прыметнікаў на -dicus, -ficus, -volus пры ўтварэнні ступеней параўнання паміж асновай і суфіксам -ior, -ius або -issim- выступае яшчэ адзін суфікс -ent-. Напрыклад:
gr. positīvus |
gr. comparatīvus |
gr. superlatīvus |
maledicus, a, um |
maledic-ent-ior, ius |
maledic-ent-issim-us, a, um |
зламоўны, ая, ае |
зламоўнейшы, ая, ае |
найзламоўнейшы, ая, ае |
magnificus, a, um |
magnific-ent-ior, ius |
magnific-ent-issim-us, a, um |
велічны, ая, ае |
велічнейшы, ая, ае |
найвелічнейшы, ая,ае |
benevolus, a, um |
benevol-ent-ior, ius |
benevol-ent-issim-us, a, um |
добразычлівы, ая, ае |
добразычлівейшы, ая, ае |
найдобразычлівейшы, ая, ае |
3. Прыметнікі bonus - добры, malus - дрэнны, magnus - вялікі, parvus - малы, multus - шматлікі ўтвараюць ступені параўнання ад іншых асноў (суплетыўныя формы). Напрыклад:
gr. positīvus |
gr. comparatīvus |
gr. superlatīvus |
bonus, a, um |
melior, melius |
optimus, a, um |
malus, a, um |
peior, peius |
pessimus, a, um |
magnus, a, um |
maior, maius |
maximus, a, um |
parvus, a, um |
minor, minus |
minimus, a, um |
multus, a, um[1] |
plures, plura[2] |
plurimus, a, um |
4. Прыметнікі І-ІІ скланенняў на -eus, -ius, -uus утвараюць ступені параўнання пры дапамозе прыслоўяў magis - больш (comparatīvus), maxime - найбольш (superlatīvus) і звычайнай ступені прыметніка. Напрыклад:
gr. positīvus |
gr. comparatīvus |
gr. superlatīvus |
idoneus, a, um |
magis idoneus, a, um |
maxime idoneus, a, um |
зручны, ая, ае |
больш зручны, ая, ае |
найбольш зручны, ая, ае |
necessarius, a, um |
magis necessarius, a, um |
maxime necessarius, a, um |
неабходны, ая, ае |
больш неабходны, ая, ае |
найбольш неабходны, ая, ае |
arduus, a, um |
magis arduus, a, um |
maxime arduus, a, um |
круты, ая, ое |
больш круты, ая, ое |
найбольш круты, ая, ое |
5. Нескланяльныя прыметнікі frugi (бравы) і nequam (лянівы) утвараюць ступені параўнання, як скланяльныя: frugalior, ius, frugalissimus, a, um; nequior, ius, nequissimus, a, um.
6. У некаторых выпадках найвышэйшая ступень у лацінскай мове ўжываецца ў форме gradus elatīvus[3] з прэфіксам per або prae: periucundus - вельмі прыемны, praeclārus - вельмі слаўны.
[1] У адзіночным ліку прыметнік multus, a, um утварае comparatīvus толькі ў Nom., Acc. (plus pecuniae - больш грошай=большая колькасць грошай) і Gen. (pluris - даражэй=за большую цану) для ніякага роду.