§ 58. PRONOMINA RELATĪVA
(АДНОСНЫЯ ЗАЙМЕННІКІ)
qui, quae, quod - які, якая, якое; каторы, каторая, каторае
|
s i n g u l ā r i s |
p l u r ā l i s |
||||
|
m |
f |
n |
m |
f |
n |
Nom. |
quī |
quae |
quŏd |
quī |
quae |
quae |
Gen. |
|
cuius |
|
quōrum |
quārum |
quōrum |
Dat. |
|
cui |
|
|
quĭbus |
|
Acc. |
quem |
quam |
quŏd |
quōs |
quās |
quae |
Abl. |
quō |
quā |
quō |
|
quĭbus |
|
Адносны займеннік дапасуецца ў склоне, родзе і ліку да слова, да якога адносіцца. Ён мае той самы корань, што і пытальны займеннік, ад якога ён аддзяліўся. Пры ўтварэнні склонавых форм адносны займеннік мае дзве асновы: cu- у Gen. i Dat. sing., qu- - ва ўсіх астатніх выпадках.
У асноўным qui, quae, quod скланяецца па ўзору І-ІІ скланенняў, акрамя Acc sing. (m) i Dat., Abl. plur., дзе выступаюць канчаткі ІІІ скланення: quem, quibus. Форма ІІІ скланення qui можа таксама ўжывацца ў Abl. sing., а ў Dat., Abl. plur. можа выступаць і форма quis.
Прыназоўнік cum з адноснымі займеннікамі ўжываецца, як правіла, постпазіцыйна: quocum, quacum, quicum, quibuscum.
Абагульнена-адносныя займеннікі могуць ужывацца ў значэнні назоўніка і прыметніка. Напрыклад: quicumque, quaecumque, quodcumque - хто-небудзь, што-небудзь; які (якая, якое)-небудзь. Утварыўся ён шляхам далучэння да адноснага займенніка суфікса -cumque, які пры скланенні застаецца нязменным, а скланяецца толькі першая частка займенніка qui, quae, quod.
Займеннік quisquis, quidquid - хто толькі, што толькі; абы-хто, абы-што ўжываецца замест назоўніка, за выключэннем Abl. sing. у спалучэнні quoquo modo (якім-небудзь спосабам, усякім чынам).
Займеннік quisquis, quidquid ужываецца толькі ў Nom. sing. мужчынскага роду, Nom. i Acc. sing. ніякага роду, Abl. sing. (у названым вышэй выразе) і Gen. sing. - cuicui modi[1] з дзеясловам esse якога б роду ні быў.