Пытанні для самаправеркі
^ Вверх

Пытанні для самаправеркі

 

1. Як Вы лічыце, ці можна ўвогуле сфармуляваць «адзіна правільную» канцэпцыю (тэорыю) паходжання дзяржавы і права?

2. Ці можна шляхам абагульнення найбольш пераканаўчых момантаў асобных канцэпцый (тэорый) аб паходжанні дзяржавы і права сфармуляваць нейкі «інтэгральны» яе варыянт?

3. Чаму, абапіраючыся на адну і тую ж Святую кнігу – Біблію, прыхільнікі тэалагічнай канцэпцыі па-рознаму тлумачылі адны і тыя ж з’явы дзяржаўна-арганізаванага грамадства і права?

4. Як Вы думаеце, парушае ці не парушае вучэнне Фамы Аквінскага аб магчымасці звяржэння манархаў асноўныя моманты (пастулаты) тэалагічнай тэорыі аб вечнасці, нязменнасці і непарыўнасці дзяржаўнай улады?

5. Параўнайце паміж сабой асноўныя пастулаты тэалагічнай і патрыярхальнай тэорый паходжання дзяржавы і права, вызначце іх падабенства і пакажыце розніцу паміж імі.

6. Якія моманты і палажэнні дагаворнай дактрыны аб паходжанні дзяржавы і права з’яўляюцца метадалагічна прыдатнымі ў абгрунтаванні канцэпцыі прававой дзяржавы і тэорыі падзелу ўлады ў сучаснай практыцы дзяржаўна-прававога будаўніцтва?

7. Чаму дагаворная тэорыя паходжання дзяржавы і права знайшла найбольшае прызнанне і пашырэнне ў Еўропе?

8. Ці можна сёння выкарыстаць ідэі арганічнай тэорыі паходжання дзяржавы і права аб спецыялізацыі і інтэграцыі функцый у грамадстве пры даследаванні арганізацыі дзяржаўнай улады, заснаванай на прынцыпе падзелу ўлады?

9. Якія моманты ў марксісцкай тэорыі паходжання дзяржавы і права здаюцца Вам найбольш абгрунтаванымі?

10. У чым Вы бачыце падабенства тэорыі гвалту і марксісцкай (матэрыялістычнай) тэорыі (канцэпцыі) паходжання дзяржавы і права?