§ 88. NUMERALIA ORDINALIA (парадкавыя лiчэбнiкi)
^ Вверх

§ 88. NUMERALIA ORDINALIA

(ПАРАДКАВЫЯ ЛІЧЭБНІКІ)

 

У складаных парадкавых лічэбнікаў усе складовыя часткі парадкавыя (гл. табліцу). Гэта тычыцца і назвы года: anno millesimo nongentesimo quarto (года 1994-га).

Парадкавыя лічэбнікі дапасуюцца да назоўнікаў у склоне, родзе і ліку і скланяюцца, як прыметнікі І-ІІ скланенняў.

Другі выражаецца праз secundus (дакл.: наступны) або alter (дакл.: другі з двух).

З дапамогай парадкавых лічэбнікаў утвараюцца дробавыя. Для пазначэння правільных дробаў у лічніку ўжываецца назоўнік pars (частка). Напрыклад: 1/5 - quinta pars, 1/10 - decima pars. Калі ж лічнік большы за адзінку, слова partes прапускаецца: 2/5 - duae quintae, 6/11 - sex undecimae, 3/7 - tres septimae. Калі ж ён меншы ад назоўніка дробу на адзінку, прапускаецца парадкавы лічэбнік, што пазначае назоўнік дробу. Напрыклад: 3/4 - tres partes, 5/6 - quinque partes, 11/12 - undecim partes.

 

Заўвага. Акрамя названых лічэбнікаў, сустракаюцца таксама слoвы, што азначаюць дробавыя лічбы. Semis, semissis (паў, палова) не скланяецца і ўжываецца як прыметнік або радзей як назоўнік: semis - палова, semis panis - паўхлеба, prima semis hora - палова другой (гадзіны). Для абазначэння паловы можа ўжывацца таксама назоўнік demidium (палавіна) або прыметнік demidius, a, um (палавінны): 1/2 - demidia pars. Sesqui (у паўтара раза) служыць для ўтварэння складаных слоў, якія абазначаюць няправільныя дробы, дзе лічнік на адзінку большы за назоўнік. У гэтым выпадку назоўнік дробу выражаецца парадкавым лічэбнікам, злучаным з sesqui: sesquialter - 3/2 (паўтара), sesquiquartus - 5/4.