2. Задачы курса «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі».
Вывучаемы курс ставіць шэраг задачаў, якія неабходна вырашыць: 1) вывучэнне заканамернасцяў змены гістарычных канцэпцыяў і іх аналіз; 2) аналіз метадалагічных прынцыпаў, якімі кіраваліся даследчыкі гісторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды; 3) даследаванне працэсу накаплення фактычных ведаў аб чалавечым грамадстве на тэрыторыі Беларусі, увядзення ў навуковы зварот новых крыніцаў (аднак гістарыяграфія не займаецца пошукам і публікацыяй гістарычных крыніцаў); 4) вывучэнне змены і ўдасканалення метадаў і прыёмаў крыніцазнаўчага аналізу; 5) вывучэнне праблематыкі гістарычных даследаванняў; 6) вывучэнне гістарычных навуковых установаў, а таксама сістэмы гістарычнай адукацыі ў краіне; 7) аналіз сродкаў навуковай інфармацыі і распаўсюджвання гістарычных ведаў, іх уплыву на грамадскую самасвядомасць; 8) даследаванне міжнародных сувязяў айчыннай гістарычнай навукі, уплыву замежнай філасофіі і навуковай думкі на беларускіх вучоных; 9) вывучэнне ўмоваў развіцця гістарычнай навукі і адукацыі, і, асабліва ўрадавай палітыкі ў вышэйадзначанай галіне.