УДК 37.064.2
А.І. Масальская,
студэнтка 5 курса педагагічнага факультэта
(Навуковы кіраўнік – М.А. Зянькова, дацэнт кафедры педагогікі)
РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАГРАМЫ ПА МАРАЛЬНАМУ ВЫХАВАННЮ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ СРОДКАМІ НАРОДНАЙ ПЕДАГОГІКІ
У артыкуле раскрыта сістэма працы настаўнікаў пачатковых класаў па маральным выхаванні малодшых школьнікаў сродкамі народнай педагогікі, якая ўключае тры накірункі: непасрэдная праца з малодшымі школьнікамі, узаемадзеянне настаўніка пачатковых класаў з бацькамі ў дадзеным накірунку і павышэнне педагагічнай кампетэнцыі настаўнікаў пачатковых класаў па пытаннях маральнага выхавання малодшых школьнікаў сродкамі народнай педагогікі.
У апошнія гады ў сувязі са зменамі сацыальна-эканамічных умоў, у тым ліку і працэсам дэгуманізацыі грамадства, са зніжэннем духоўнасці, абясцэньваннем маральных каштоўнасцей, праблема маральнага выхавання стала яшчэ больш актуальнай. Таму з’яўляюцца неабходнымі пошукі найбольш аптымальных шляхоў яе вырашэння, каб спыніць працэс узнаўлення безаблічных пакаленняў без уласнага нацыянальнага твару, без гістарычных каранёў, без памяці мінулага і без упэўненасці ў будучыні.
Народная педагогіка – гэта сукупнасць і ўзаемазалежнасць уяўленняў, поглядаў, меркаванняў, перакананняў, ідэй, навыкаў і прыёмаў народа ў галіне выхавання, адлюстраваных у народнай творчасці [1, с. 7]. Інакш кажучы, народная педагогіка – гэта ўсё з народнай творчасці, што служыць справе выхавання. Народная педагогіка – невычэрпная крыніца сродкаў і метадаў маральнага выхавання. Менавіта, народная педагогіка беларусаў дае магчымасць настаўнікам больш эфектыўна праводзіць работу па маральнаму выхаванню.
Аналіз спецыяльнай літаратуры, назіранне прафесіянальнай дзейнасці настаўнікаў пачатковых класаў дэманструюць недастатковую, несістэматызаваную работу па маральнаму выхаванню малодшых школьнікаў сродкамі народнай педагогікі, фармалізм, які выяўляецца ў шаблонным планаванні выхаваўчай працы без напаўнення яе маральным зместам, захапленні масавымі мерапрыемствамі, капіраванне новых формаў і выглядаў дзейнасці без аналізу праведзенай працы.
На аснове вывучаных матэрыялаў, псіхолага-педагагічнай літаратуры, атрыманых вынікаў нашага даследавання прыйшлі да высновы аб неабходнасці стварэння сістэмы работы ва ўстановах адукацыі, накіраванай на маральнае выхаванне малодшых школьнікаў, выкарыстоўваючы сродкі народнай педагогікі. З мэтай вырашэння праблемы ўкаранення ў практыку гэтай сістэмы намі распрацавана комплексна-мэтавая праграма, накіраваная на маральнае выхаванне вучняў 3 класаў, у якой увага надавалася прынцыпам сістэмнасці, прыродамэтазгоднасці, культурамэтазгоднасці. Праграма “Маральнасць і дзеці” складаецца з трох блокаў: павышэнне кампетэнтанасці настаўнікаў, работа з дзецьмі, узаемадзеянне з бацькамі.
Сістэма работы па першаму блоку складалася з пастаянна дзеючага семінара на тэму “Спосабы ўдасканалення маральнага выхавання вучняў малодшых класаў”, які азнаямляе настаўнікаў з асноўнымі паняццямі народнай педагогікі, яе сродкамі і метадамі.
Табліца 1 – План выхаваўчых мерапрыемстваў (на 4 месяцы)
|
Тэма |
Мэта |
Форма правядзенне |
1. |
Народная педагогіка: яе выхаваўчы патэнцыял |
сфарміраваць уяўленне аб народнай педагогіцы як нацыянальнай каштоўнасці і раскрыць асаблівасці яе ўплыву на соцыум
|
гутарка з элементамі гульні |
2. |
Беларускі фальклор як сродак выхавання асобы |
фарміраваць уменне спалучаць сучасную і народную культуру; ствараць умовы для фарміравання грамадзянскіх якасцяў |
гутарка |
3. |
Народныя промыслы і дэкаратыўна – прыкладное мастацтва |
фарміраваць эстэтычны густ, вучыць знаходзіць прыгажосць у штодзённых рэчах і з’явах |
“экскурсія” ў электронны музей народнай творчасці |
4. |
Народная гульня як сродак сацыялізацыі асобы |
пазнаёміць з традыцыйнымі беларускімі святамі, традыцыйнымі стравамі і г.д. |
гульня |
5. |
Выхаваўчая функцыя народных песень, музыкі і танцаў |
развіваць цікавасць да народных песень, музыкі і танцаў |
гутарка з элементамі гульні |
6. |
Народныя звычаі і абрады, святы і традыцыі: тэорыя і практыка |
развіваць уменне калектыўнай творчасці, супрацоўніцтва |
гутарка |
7. |
Народны этыкет
|
выяўленне эфектыўных метадаў работы па азнаямленню вучняў з нормамі нацыянальнай культуры |
практыкум |
Па другому блоку праграмы “Работа з дзецьмі” мы прадугледжвалі два накірункі: фарміраванне здольнасці і жадання аказваць дапамогу людзям і ўменне ацэньваць іх ўчынкі. Для вырашэння пастаўленых задач выкарыстоўваліся метады аналізу прыказак і прымавак, чытання беларускіх народных казак і аналіз паводзін герояў, тэатралізаваная дзейнасць, правядзенне святаў, тэматычных заняткаў і конкурсна-гульнявых праграм. У табліцы 2 прадстаўлены план выбарачных мерапрыемстваў з праграмы.
Табліца 2 – План выхаваўчых мерапрыемстваў (на 4 месяцы)
№ п/п |
Назва мерапрыемства |
Форма правядзення |
Мэты |
Асноўныя паняцці |
Выкарыстаныя сродкі народнай педагогікі |
Срокі правядзення |
1 |
“Пакровы – свята маці” |
тэматычны занятак |
даць звесткі аб свяце “Пакровы”, паглыбляць пачуццё любові і падзякі да матулі, выхоўваць здольнасць і жаданне дапамагаць роднаму чалавеку |
свята, маці, павага, дамапога |
гульня, песні, традыцыі |
кастрычнік |
2 |
Фестываль беларускай песні |
фестываль |
раскрыць дзецям прыгажосць народных песень, навучыць ацэньваць іншых людзей |
мілагучнасць, мастацкія скарбы, гімн |
песні, калыханкі |
студзень |
3 |
“Вячоркі” |
свята |
развіццё эстэтычнага густу, выхаванне любові і цікавасці да ўсіх відаў беларускага мастацтва |
беларускае мастацтва, родная мова, гасціннасць, шчодрасць, сумленнасць |
песні, танцы, гульні, прыказкі, прымаўкі |
сакавік |
4 |
“Чароўны куфэрак” |
конкурсна-гульнявая праграма |
развіццё ўмення ацэньваць іншых людзей, замацаванне асноўных маральных катэгорый |
мудрасць,дабро, зло, ганарыстасць, міласэрнасць, сяброўства |
легенды і паданні, гумарэскі, скорагаворкі, забаўлянкі, загадкі, прыказкі, прымаўкі |
красавік |
Трэці блок уключаў мэтанакіраваную работу з бацькамі, якая ўяўляе сабой гутаркі, уключэнне бацькоў у арганізацыю і правядзенне выхаваўчых мерапрыемстваў.
У выніку комплекснай працы па маральным выхаванні малодшых школьнікаў сродкамі народнай педагогікі, якая праводзілася з дзецьмі, іх бацькамі і педагогамі адбыліся значныя змены. Пры паўторным вывучэнні ўзроўню маральнай выхаванасці вучняў 3 класаў выяўлена наступная дынаміка (малюнак 1):
Малюнак 1 – Дынаміка ўзроўню маральнай выхаванасці вучняў 3 класаў
Рэалізацыя прадстаўленай комплекснай праграмы выявіла ўмовы эфектыўнасці маральнага выхавання малодшых школьнікаў сродкамі народнай педагогікі. Гэта:
1) кампетэнтнасць настаўніка пачатковых класаў па пытаннях маральнага выхавання і авалоданне ведамі асноў народнай педгогікі;
2) сістэматычнасць і паслядоўнасць работы па маральнаму выхаванню вучняў пачатковых класаў, выкарыстоўваючы матэрыялы народнай педагогікі;
4) супрацоўніцтсва і ўзаемадзеянне настаўніка з дзецьмі і іх бацькамі.
In article the system of work of primary school teachers on moral education of younger school students by means of national pedagogics which includes three directions is opened: direct work from children of 3 classes, interaction of the primary school teacher and parents in this direction and increase of pedagogical competence of primary school teachers concerning moral education of younger school students by means of national pedagogics.
Спіс літаратуры
- Арлова, Г.П. Беларуская народная педагогіка / Г.П. Арлова. – Мінск: Нар. асвета, 1993. – С. 7.