УДК 373.3
М.К. Тарасевіч,
студэнтка 4 курса завочнай формы навучання педагагічнага факультэта
(навуковы кіраўнік — А.М. Лапкоўская, кандыдат філалагічных навук, дацэнт)
НЕКАТОРЫЯ ПРЫЁМЫ РАБОТЫ НАД МНАГАЗНАЧНЫМІ СЛОВАМІ І АМОНІМАМІ З ДЗЕЦЬМІ СТАРШАГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ
Предметом исследования в данной статье являются методические приемы работы над многозначными словами и омонимами на занятиях по обучению родному языку старших дошкольников. Приводятся апробированные на практике задания, указывается на важность формирования, пополнения и обогащения словарного запаса дошкольников.
Развіццё слоўнікавага запасу дашкольнікаў адбываецца не толькі шляхам раскрыцця значэння раней невядомага слова, але і праз пранікненне ў сэнсавыя таямніцы вядомага слова, авалоданне яго семантычным багаццем. Таму ў сваёй штодзённай рабоце над папаўненнем слоўніка выхавальнік не абмяжоўваецца тлумачэннем незразумелых слоў. Яго задача - выпрацаваць навык свабодна карыстацца словамі ў вуснай мове, навучыць дзяцей трапна і дакладна выражаць думкі, умела выкарыстоўваючы вядомыя словы.
Большасць слоў у беларускай мове з’яўляюцца мнагазначнымі. І чым часцей ужываецца слова, тым больш значэнняў яно можа мець. Мнагазначнасць - гэта ўласцівасць слова спалучаць у сабе некалькі значэнняў. У мнагазначных словах адно значэнне з’яўляецца асноўным, або прамым, астатнія - пераноснымі. Параўнаем: ідзечалавек, ідзегадзіннік, ідзечас, ідзезанятак, ідзесход; плаваць у вадзе, плаваць у паветры, плаваць пры адказе і г. д.
Адно і тое слова ў адным выпадку ўжываецца ў прамым значэнні, у другім - у пераносным, метафарычным. Слоўнае асяроддзе (кантэкст) дае магчымасць высветліць, у якім значэнні - прамым ці пераносным - яно ўжываецца, таму што ў кантэксце любое слова мае толькі адно значэнне.
На канкрэтных, даступных дзецям прыкладах трэба раскрываць багацце роднага слова, паказваць, што словы могуць выступаць у розных значэннях. Гэта работа пачынаецца з малодшай групы, паступова паглябляючыся і пашыраючыся з пераходам дзяцей на новую прыступку выхавання і навучання. Мова павернута да старшых дашкольнікаў у першую чаргу лексікай, яе і трэба зрабіць аб’ектам назірання і навучання. «Мова - гэта матэрыяльнае выражэнне думкі, і дзіця толькі тады будзе ведаць яе, калі разам з сэнсам успрымае яркую эмацыянальную афарбоўку, жывое трымценне музыкі роднага слова»[1, с. 21].
Дзеці старшагадашкольнага ўзросту параўнальна лёгка засвойваюць тыя словы, пераноснае значэнне якіх грунтуецца на сумежнасці (метанімія). Гэта тлумачыцца блізкасцю пераносу назвы з аднаго прадмета на другі. Параўнаем: група – «памяшканне», група - «калектыў дзяцей», група(старшая, сярэдняя, малодшая) - «узрост выхавання»: Нашагрупа ўтульная і прыгожая. На занятках добра працуе ўся нашагрупа. Незабыўнаястаршая група. Тое ж самае можна сказаць і пра словы школа, завод, калгас, вёска, горад, якія, ужываючыся ў пераносным сэнсе, абазначаюць калектыў людзей. Параўнаем: Завод паспяхова выканаў дзяржаўны план. Уся вёска ў суботу садзіць бульбу.
Перанос назвы з аднаго прадмета на другі можна паказаць і на такіх прыкладах, як сліва, лімон, банан,рабіна (дрэва і плод), парэчкі, шыпшына (кусты і ягады).
Пераноснае значэнне дзеясловаў руху мэтазгодна вызначаць у спалучэнні іх з назоўнікамі: дзяўчынка бяжыць і ручай бяжыць, птушка ляціць і час ляціць, хлопчык плыве і воблака плыве. Неабходна звярнуць увагу старшых дашкольнікаў на тое, што ў спалучэнні з неадушаўлёнымі прадметамі гэтыя дзеясловы маюць пераноснае значэнне.
Мнагазначныя словы сустракаюцца ў маўленні дзяцей і дарослых даволі часта. Дзеці ведаюць іх, хоць і не разумеюць часам, у якім выпадку слова ўжыта ў сваім асноўным значэнні, а ў якім - у пераносным. Гэта адрозненне трэба паказаць на канкрэтных прыкладах. Так, параўноўваючы словазлучэнні залаты гадзіннік, залатыя рукі і залатая восень, дзеці высвятляюць, што слова залаты мае некалькі значэнняў. Вельмі важна накіраваць думку дзяцей на вызначэнне прыметы, пакладзенай у аснову значэння прыметніка: у першым выпадку - «зроблены з золата» (прамое значэнне), у другім - «умелыя» (рукі, якія ўсё ўмеюць рабіць, бясцэнныя, дарагія - пераноснае значэнне), у трэцім - «прыгожая» (колер жоўтага лісця на дрэвах напамінае колер золата - пераноснае значэнне).
Большай увагі, безумоўна, патрабуе высвятленне лексічных значэнняў, заснаваных на метафарычным ужыванні. У кантэксце пераноснае значэнне можа набываць амаль кожнае слова: Пляцоўка пакрылася белам абрусам. Ручайкі звіняць, гамоняць. Птушкі з летам размаўляюць. У гэтых сказах выкарыстаны стылістычныя метафары. Неабходна звяртаць увагу на пераноснае значэнне такіх слоў, паказваючы на канкрэтных прыкладах іх ужыванне ў прамым сэнсе і ў пераносным, супастаўляючы гэтыя значэнні і дабіваючыся разумення іх. У сказе Дрэва на ўчастку аж гарыць пераноснае значэнне мае дзеяслоў: гарыць - значыць «чырванее, пераліваецца жоўтым і чырвоным колерамі (як агонь)». Пасля чытання скарагаворкіУ чорнага волата магутнае долата варта спытаць у дзяцей, што за долата ў чорнага дзятла (гэта дзюба яго так названа, таму што дзяцел стукае ёй па дрэве, як долатам). Значыць, слова долата ўжыта тут у пераносным сэнсе.
Вызначэнне ў мове мнагазначных слоў і высвятленне іх значэння лепш за ўсё праводзіць на звязных тэкстах - урыўках з празаічных твораў і вершаў. Перш чым выконваць заданне, варта высветліць лексічнае значэнне слоў, ужытых у пераносным сэнсе. Выхавальнік прапануе дзецям знайсці словы, якія маюць пераносны сэнс, растлумачыць іх, а потым вусна скласці сказы, каб гэтыя словы ўжываліся ў іншым значэнні.
З мнагазначнасцю слоў дзеці сутыкаюцца пастаянна, але яны далёка не заўсёды ўсведамляюць яе. Вопыт паказвае, што дашкольнікам цалкам даступная мнагазначнасць добра вядомых ім слоў [2, с. 118]. Так, на занятках старшым дашкольнікам мы прапаноўвалі наступныя спецыяльныя практыкаванні на замацаванне значэнняў мнагазначных слоў: 1) знаходжанне і тлумачэннезначэнняўмнагазначныхслоў у кантэксце (напрыклад:Па моры плыве карабель. Па рацэ плыве лодка. Па небе плывуць хмаркі. У чайніку кіпіць вада. У садзе кіпіць дружная праца. На пліце кіпіць малако і да т.п.); 2) падбор блізкіх па сэнсе слоў да кожнага значэння мнагазначнага слова (сыры пясок - вільготны, мокры; салодкі пясок - смачны, мядовы); 3)падбор антонімаў да кожнага значэння мнагазначнага слова (свежы хлеб - чэрствы хлеб, стары дом - новы дом); 4)складанне сказаў з мнагазначнымі словамі («Хто можа ісці?», «Пра каго (што) мы гаворым: «Ідзе…»?»); 5) маляванне карцінак на тэму мнагазначнага слова; 6) знаходжанне мнагазначных слоў у прыказках, прымаўках, літаратурных творах: Ачнецца гай. Луг зялёны жыццём дыша. Адспявала лета песні. Зажурыўся лес маўклівы. Неба гарэла чырванню. На рабіне ў садзе плашч гарыць чырвоны і да т.п.; 7) складанне апавяданняў (казак) з мнагазначнымі словамі.
Ад мнагазначных слоў трэба адрозніваць словы, якія аднолькава гучаць, але маюць розныя значэнні: пяро сталёвае і пяро птушкі, ліст на дрэве і ліст паперы, гасцінец (падарунак) і гасцінец (шлях). Гэта словы-амонімы. Такія словы свабодна выкарыстоўваюцца ў мове. Слоўнае акружэнне канкрэтызуе іх, дапамагае ў кожным выпадку зразумець, з якім значэннем выкарыстана слова: гасцінец для ўнука - шырокі гасцінец, смачная бабка - бабака Ганулька.
Ужо ў дзіцячым садку неабходна вучыць дзяцей знаходзіць амонімы ў сказах і правільна ўжываць іх. Адным з заданняў на выкарыстанне амонімаў можа быць складанне сказаў з ужываннем слоў з розным значэннем: 1. Касі, каса, пакуль раса. У дзяўчынкі русая каса. 2. Месяц выглянуў з-за хмар. Красавік - месяц веснавы.
З аднолькавымі словамі, якія маюць розныя значэнні, старшыя дашкольнікі часцей за ўсё сустракаюцца пад час чытання выхавальнікам разнастайных твораў мастацкай літаратуры.Для ўзбагачэння слоўніка дашкольнікаў амонімамі выкарыстоўваюцца жарты, каламбуры:У сетку трапяць акуні - ты ў раку іх акуні, а затрапечуцца ліні - тады вады на іх ліні; Хоць не сляпы і не касы, на касавіцы - без касы; Стараўся браць на мушку малюсенькую мушку; Сыпнула з неба градам і шкоды шмат прынесла градам.
У час работы над амонімамi і мнагазначнымi словамі мы старшым дашкольнікам прапаноўвалі наступныя заданні:
1.«Жартоўныя вершы». Знайдзі ў вершахсловы-амонімы. Растлумачце іх значэнне.
Дзве бабкi |
|
Цікаўны суслік |
Чую з акенца бабка варчыць, |
|
Сусліквыскачыў з норкі |
Нештагаворыць,нештакрычыць. |
|
І спытаў у рудайноркі: |
Ой! Не пазнала бабулю маю, |
|
-Дзебылі? |
Смачную бабку гатуе сваю. |
|
- У Лісічкі! |
|
|
-Што вы елі там? |
|
|
-Лісічкі! |
Заўвага: Бабка – амонiм: 1. Матчына або бацькава мацi. 2. Страва, прыгатаваная з дранай бульбы. Лiсiчка – амонiм: 1. Жывёла. 2. Грыбы.
2. «Хто больш?» З прыведзенымі словамі прыдумайце спалучэнні слоў з рознымі значэннямі гэтых слоў (значэнні не павінны паўтарацца).Напрыклад: мяккая вада, мяккі характар, мяккія зычныя, мяккі мох.Словы для работы:далiкатны, вусцiшна, стромкi.
3. Знайдзiмнагазначныя словы: бiблiятэка, выган, волат, акулiст, алiмпiяда, балада, далiкатны, вусцiшна (бiблiятэка, волат, алiмпiяда, далiкатны,вусцiшна).
4. Знайдзi амонiмы: абрус, бабка, вежа, журавель, каравай, каштаваць, курс, палетак, ласка (бабка, журавель, каштаваць, курс, ласка)
5. Загадкi. Адгадайцезагадкі і вызначыце словы-амонімы імнагазначныя словы.
Друкаваць на iм ты будзеш пэндзлікамi фарбамi. А як восень наступае, падаць з дрэў ён пачынае.(лiст) Гэта казачны герой незвычайнай сiлы. (волат) |
Мамiна мама-сяброўка мая, З ёю сябрую, маленькая я, Я у яе, унучка адна. Унучку-чамучку шкадуе яна. (бабка) |
Практыка працы паказвае і пацвярджае эфектыўнасць лексічнай працы з дзецьмi, сутнасць якой у тым, каб слова было правільна успрынята ў тэксце, зразумела з усімі яго адценнямі і асаблівасцямі і ўжывалася дзецьмі ў патрэбнай маўленчай сітуацыі.
Дзеці сумесна з выхавальнікам і пры дапамозе бацькоў стваралі кніжкі-памочнікі з мнагазначных словамі i амонiмамi, у якіх яны апісвалі розныя значэнні мнагазначных слоў,амонiмы, падбіралі малюнкі і адпаведныя значэнню тэксты.
The subject of study in this article are instructional techniques work on the multi-valued words and homonyms in the classroom to teach the native language of senior preschoolers. Tested in practice, given the job, points to the importance of creating, updating and enriching the vocabulary of preschool children.
Спіс лiтаратуры
1. Сторажава, Н.А. Мова мая і твая: Вучу дзяцей па-беларуску / Н.А. Сторажава. - Мінск: Выд. А. Ванін, 1993. - 80 с.
2. Старжынская, Н.С. Методыка развiцця роднага маўлення / Н. С. Старжынская. - Мінск: Унiверсiтэцкае, 1998. - 286 с.