УДК 373.3
С.А. Буйко,
студэнтка 3 курса завочнай формы навучання педагагічнага факультэта
(навуковы кіраўнік – А.М. Лапкоўская, кандыдат філалагічных навук, дацэнт)
ДЫДАКТЫЧНАЯ ГУЛЬНЯ ЯК СРОДАК РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ ДЗЯЦЕЙ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ НА ЎРОКАХ ЛІТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ
Предметом исследования в данной статье выступает дидактическая игра как средство развития речи учеников начальных классов на уроках литературного чтения. Приводятся апробированные на практике игры и задания, указывается на важность развития речи младших школьников, т. к. именно в начальной школе закладываются основы лингвистических умений и навыков, посредством языка ребенок постигает окружающую действительность и приобретает знания.
Праблема стварэння ўмоў, якія ўплываюць на развіцце пазнавальнай дзейнасці дзяцей школьнага ўзросту, вось ужо на працягу дзесяцігоддзяў займае адно з важнейшых месц у псіхолага-педагагічных даследаваннях. Яна актыўная і ў цяперашні час у сувязі з узмацненнем патрабаванняў, якія ставіць школа да гатоўнасці дзяцей да навучання.
Шасцігадовае дзіця, якое пераступіла парог школы, становіцца вучнем. Вядучай яго дзейнасцю становіцца вучэбная, у працэсе якой першакласнік павінен авалодаць, з аднаго боку, пэўнымі ведамі, уменнямі, навыкамі, а з другога боку – у яго павінны сфарміравацца паўнацэнныя навыкі вучэбнай дзейнасці. Увядзенне гульні ў працэс навучання шасцігодак дазваляе рашыць праблему пераемнасці паміж дашкольнай і школьнай ступенямі навучання, таму што «вакарыстанне гульні ў навучанні малодшых школьнікаў дапамагае пабудаваць адзіную прамую навучання і развіцця ў дзіцячым антаганэзе» [1, с. 23].
У сістэме работы па развіцці маўлення ў пачатковых класах навучанне грамаце – надзвычай важны і адказны этап. Яно вядзецца аналітыка-сінтэтычным гукавым метадам. Асноўнае ў гэтым метадзе – навучанне вымаўленню слоў, успрыманне на слых гукаў і складоў, вымаўленне іх. З самага пачатку навучання чытанню і пісьму ставіцца такая важная задача, як развіцце вуснага маўлення дзіцяці. Развіць маўленне вучняў дазваляюць гульнявыя прыемы, дыдактычныя гульні.
Пазнавальныя гульні (дыдактычныя) – гэта спецыяльна створаныя сітуацыі, якія мадэлююць рэчаіснасць. Галоўнае прызначэнне гэтага метаду – стымуляванне пазнавальнага працэсу. Дыдактычныя гульні, накіраваныя на развіцце маўлення дзяцей, уключаюцца ва ўрок літаратурнага чытання (навучання грамаце) (для школ з беларускай мовай навучання) з улікам паступовага ўскладнення зместу.
Знаемства са словам, сказам. Знаемства першакласнікаў з асноўнымі моўнымі паняццямі пачынаецца з азнаямлення са сказам і яго складам. Так, пры знаемстве са словам можна выкарыстаць дыдактычную гульню «Хто больш назаве?». Настаўнік прапануе вучням назваць прадметы, якія намаляваны на старонцы падручніка. За кожнае названае слова вучань атрымлівае фішку. Паралельна мэтазгодна выкарыстаць гульню «Падкажы слоўца». Настаўнік знаеміць з вершам, у якім не дачытвае адно слова. Напрыклад:
Па цвічку тук-ток Б’е жалезны … ( малаток). |
Не клубочак і не гарлачык, Хоць і кругленькі наш … ( мячык). Е. Лось |
Дыдактычныя гульні на замацаванне разумення ролі слова супадаюць з гульнямі на замацаванне і актывізацыю слоўніка. Напрыклад, у гульні «Хто як размаўляе?» школьнікі гавораць, як падаюць голас розныя жывелы: мядзведзь рычыць, курыца квохча, жаба квакае і г.д. Адначасова настаўнік звяртае ўвагу вучняў, што ўсе названыя словы – гэта назвы дзеянняў жывел. З гэтай мэтай выкарыстоўваюцца загадкі, у якіх даецца апісанне прадмета, пералічваюцца яго дзеянні.
Хто зяленымі вачамі Грозна бліскае начамі? Мае пухленькія лапкі, Мае кіпцікі-царапкі? |
Спінку пругка выгінае, Страх на мышак наганяе? (Кот.) У. Мацвеенка |
Для замацавання ведаў вучняў пра значэнне слова можна правесці гульню «Адгадай слова» («Тлумачалкі»). Спачатку настаўнік дае тлумачэнне слову, а дзеці адгадваюць яго: ‘прадмет, на якім мы сядзім’ (стул); ‘жывела, якае вартуе хату’ (сабака) і г.д.
З першага дня навучання ў школе з дзецьмі праводзяцца фанематычныя гульні. Да іх адносяцца гульні, накіраваныя на ўдасканаленне гукавымаўлення і фанематычнага слыху вучняў, а таксама гульні, звязаныя з навучаннем складоваму і гукаваму аналізу слова. Работу па выхаванні гукавой культуры мэтазгодна праводзіць паралельна з азнаямленнем з зычнымі гукамі і літарамі. Асаблівую ўвагу неабходна надаць вымаўленню асобых груп гукаў (свісцячых і шыпячых, звонкіх і глухіх, цвердых і мягкіх). Значная роля адводзіцца развіццю інтанацыйнага боку мовы.
Тэматычную накіраванасць мае гульня «Пабудуем дом». Настаўнік прапануе пабудаваць дом з такіх яго элементаў, у назве якіх будуць сустракацца словы з неабходнымі для замацавання гукамі. Напрыклад, гук [ р ]: страха, дзверы і г. д.
Пасля знаемства з галоснымі гукамі і літарамі праводзяцца фанетычныя гульні на замацаванне ўмення адрозніваць галосныя і зычныя гукі: «Які гук галосны?» – настаўнік называе розныя гукі, а вучань на галосны гук паднімае картку з чырвонай кропкай; «Пераклічка» – настаўнік называе ўперамешку розныя гукі – галосныя і зычныя, а дзеці, імены якіх пачынаюцца з названага гука, устаюць.
Азнаямленне са складам. На ўроках навучання грамаце вучні вучацца называць словы з пэўнай колькасцю складоў. Навучыць першакласнікаў складаць словы са складоў дапамагае гульня «Жывыя склады». Настаўнік гаворыць, што адзін вучань будзе, напрыклад, складам сі, другі – лі, трэці – ца. Вучні становяцца ў рад і заўважаюць, што слова атрымалася «пераблытанае». Мяняюцца месцамі і атрымліваюць слова лісіца.
Навучанне гукавому аналізу слоў. Важнае месца ў навучанні грамаце займае фарміраванне ўменняў праводзіць гукавы аналіз слова. Дасягнуць пастаўленую мэту дапаможа гульня «Жывыя гукі». Уяўленні дзяцей пра гукавую структуру слова замацоўваюцца ў гульні «Адгадай-ка». У працэсе гульні першакласнікі павінны суаднесці малюнкі з мадэллю слова. Да найбольш складаных фанематычных гульняў можна аднесці гульню «Назаві слова па мадэлі». Яна ўводзіцца для замацавання ўмення арыентавацца ў гукавой структуры слова. Першая мадэль павінна быць простай. Кожная наступная мадэль ускладняецца. Гэту гульню можна дапаўняць новымі заданнямі.
Навучанне чытанню. На першапачатковым этапе праводзяцца графічныя гульні на фарміраванне навыку чытання складоў і слоў . Развіваць навык чытання можна пры дапамозе гульні «Жывыя словы». Дзеці дзеляцца на дзве групы. Адной групе даюцца зычныя літары, другой – галосныя. Па сігнале дзеці сыходзяцца папарна, паднімаюць уверх літары. Вучні, якія сядзяць за партамі, чытаюць склады. Пашыраць поле чытання, развіваць маўленне дазваляе гульня «Спяшайся, але не памыляйся». Настаўнік паказвае складзеныя на наборным палатне двухскладовыя словы, трохскладовыя і г.д. Вучні павінны па памяці вылажыць гэтыя словы. На працягу навучання змест гульняў паступова ўскладняецца. Першакласнікі з задавальненнем рашаюць простыя красворды.
Узбагачэнне, удасканаленне і актывізацыя слоўніка дзяцей. Пасля таго, як першакласнікі атрымаюць уяўленне пра значэнне слова, у іх фарміруецца элементарнае усведамленне мнагазначнасці слова, падбор сінонімаў і антонімаў. Дзеці вучацца разумець вобразныя сродкі ў мастацкіх тэкстах. Для фарміравання пералічаных уменняў і навыкаў намі выкарыстоўваюцца наступныя лексічныя гульні і гульнявыя практыкаванні.
«Знайдзі патрэбнае слова». Галоўнай задачай дадзенай гульні з’яўляецца ўменне падбіраць словы, блізкія і супрацьлеглыя па значэнні.
«Закончы сказ». Задача: фарміраваць уменне падбіраць супрацьлеглыя па сэнсе словы. Настаўнік пачынае сказ, а вучань павінен яго закончыць. Напрыклад: Цукар салодкі, а лімон … Агонь гарачы, а лед…
«Хто ен такі? Хто яна такая?» Задача: вучыць называць прыметы і дзеянні прадметаў, пашыраць уяўленне пра мнагазначныя словы. Напрыклад:
Хоць іголак мае многа, Ды не навучыўся шыць (Вожык). |
Маю тонкі, востры нос, Каляровы доўгі хвост (Іголка). |
Фарміраванне граматычнага ладу мовы. Пры фарміраванні граматычнага ладу мовы першакласнікаў неабходна навучаць іх тым граматычным формам, засваенне якіх выклікае ў іх цяжкасці. Заданні даюцца ў тым выглядзе, каб кожны вучань быў вымушаны сам знаходзіць правільную форму.
«Падбіраем рыфмы». Задача: фарміраваць уменне ўтвараць «цяжкія» формы назоўнікаў.
«Скажы па-іншаму». Задача: паглыбляць веды пра лексічнае значэнне слова, практыкаваць у правільнай пабудове словазлучэнняў. Настаўнік гаворыць, што можна сказаць бутэлька з-пад малака, а можна сказаць малочная бутэлька.
«Які? Якая? Якое?»Задача: вучыць падбіраць азначэнні да прадметаў. Напрыклад: Ваверка– пушыстая, рыжая, шустрая, маленькая, прыгожая. Мячык – круглы, вялікі, сіні, валейбольны.
Слоўныя гульні пабудаваны на словах і дзеяннях гуляючых. У такіх гульнях дзеці вучацца апісваць прадметы, выдзяляюць характэрныя іх прыкметы, адгадваюць па апісанню, знаходзяць прыкметы падабенства і адрознення, вучацца разважаць. Слоўныя гульні развіваюць у малодшых дзяцей не толькі маўленне, уменне аналізаваць і апісваць, яны развіваюць іх кругагляд, разумовыя здольнасці.
К.Д. Ушынскі пісаў: «У гульні фармуюцца ўсе лепшыя бакі душы чалавечай, яго розум, сэрца, воля ... Гульня аказвае вялікі ўплыў на развіцце дзіцячых здольнасцей і схільнасцей, а значыць і на перспектыву ўдасканалення яго як асобы» [2, с. 28]. Такім чынам, сфарміраванасць вуснага маўлення, фанетыка-фанематычнага і лексіка-граматычнага бакоў мовы, дастатковае развіцце прасторавых уяўленняў, зрокавага аналізу і сінтэзу, зрокавага мнезісу праз дыдактычную гульню з’яўляюцца асноўнымі ўмовамі авалодання навыкам маўлення малодшых школьнікаў.
The subject of study in this paper serves as a means of didactic game speech development of primary school pupils in the classroom literary reading. We present proven in practice, games and tasks, indicated the importance of language development younger students, because it was in elementary school lays the foundations of linguistic skills, through the language the child understands the reality of the environment and acquires knowledge.
Спіс літаратуры
1. Кравцова, Е.Е. Игра и учение в младшем школьном возрасте / Е.Е. Кравцова // Начальная школа. – 2004. – № 4. – С. 23–26.
2. Ушинский, К.Д. Собрание сочинений: в 8 т. / К.Д. Ушинский. – М., 1968. – Т. 8. – 569 с.