Сечка К.У. ВЫВУЧЭННЕ ЗЫЧНЫХ ГУКАЎ І ЛІТАР
Главная Лингвистические дисциплины и методики их преподавания Сечка К.У. ВЫВУЧЭННЕ ЗЫЧНЫХ ГУКАЎ І ЛІТАР
Сечка К.У. ВЫВУЧЭННЕ ЗЫЧНЫХ ГУКАЎ І ЛІТАР

УДК 373.016:811.161.3

 

К.У. Сечка,

студэнтка 5 курса педагагічнага факультэта

(навуковы кіраўнік – З.М. Тамашэвіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт)

 

ВЫВУЧЭННЕ ЗЫЧНЫХ ГУКАЎ І ЛІТАР

 

Артыкул прысвечаны вывучэнню зычных гукаў і літар ў пачатковых класах і цяжкасцям, з якімі вучні сустракаюцца на ўроках беларускай мовы пры вымаўленні і напісанні слоў і сказаў на роднай мове. Аўтар разглядае прычыны гэтых цяжкасцей і некаторыя віды практыкаванняў, якія дапамогуць вучням пры вывучэнні гэтай тэмы.

 

Утварэнне зычнага гуку звязана з пераадоленнем паветранага струменя перашкод у поласці роту, утвараемых языком, вуснамі, зубамі, нёбам. Пры пераадольванні перашкод ўзнікае шум – абавязковы кампанент зычнага гуку. У некаторых (звонкіх) зычных, акрамя шуму, прысутнічае голас, які ўтвораны калыханнем галасавых звязак.

Паміж зычнымі гукамі і літарамі існуюць складаныя гукавыя суадносіны. У сучаснай беларускай літаратурнай мове 39 зычных гукаў, якія абазначаюцца на пісьме 21 адпаведнай літарай. Гэта колькаснае адрозненне звязана з асноўнай асаблівасцю беларускай графікі – спосабам адлюстравання цвёрдасці і мяккасці зычных на пісьме.

Таму трэба ведаць спецыяльныя правілы перадачы кожнага гука на пісьме і вуснага чытання кожнай літары [1, с. 22].

У беларускай мове зычныя гукі абазначаюцца літарамі: б, в, г, д, ж, з, й, к, л, м, н, п, р, с, т, ў, ф, х, ц, ч, ш. Трэба засяродзіць увагу, што зычны гук пры вымаўленнні сустракае перашкоду: губы, зубы, язык. Зычны гук вымаўляецца з удзелам шуму і голасу ці толькі з удзелам шуму [2, с. 20].

Цвёрдыя і мяккія зычныя адрозніваюцца асаблівасцямі артыкуляцыі, а менавіта становішчам языка: пры ўтварэнні мяккіх зычных усё цела языка рухаецца наперад, а сярэдняя частка спінкі языка прыпаднімаецца да цвёрдага нёба, пры ўтварэнні цвёрдых зычных цела языка рухаецца назад.

Зычныя ўтвараюць 14 пар, процілеглых па цвёрдасці/мяккасці: [б] – [б’], [в] – [в’], [г] – [г’], [д] – [дз’], [з] – [з’], [к] – [к’], [л] – [л’], [м] – [м’], [н] – [н’], [п] – [п’], [з] – [з’], [т] – [ц’], [ф] – [ф’], [х] – [х’].

Да цвёрдых няпарных адносяць зычныя [р], [ч], [ж], [дж], [ш], [ц], а да мяккіх няпарныхзычны].

Сказанае можна выразіць у наступнай табліцы 1:

 

Табліца 1 – Цвёрдыя і мяккія зычныя

 

1

 

Удасканаленне культуры маўлення адпрацоўваецца шляхам фанетычнага трэнажу асобных складоў з пэўным гукам, завучвання вершаваных радкоў, скорагаворак, чыстагаворак, загадак, прыказак і інш.

Неабходна звярнуць увагу на тое, каб школьнікі не гаварылі, што гукі мовы бываюць цвёрдыя і мяккія, бо можна зрабіць памылковы вывад, быццам адзін і той жа гук можа быць то цвёрдым, то мяккім [3, с. 33].

Высокі ўзровень фанетычнай падрыхтоўкі настаўніка адна з умоў правільнага навучання дзяцей гукавой сістэмы мовы.

Звонкія і глухія зычныя адрозніваюцца ўдзелам/без ўдзелу голасу пры ўтварэнні зычнага гука.

Звонкія складаюцца з шуму і голасу. Пры іх вымаўленні паветраны струмень не толькі пераадольвае перашкоду ў поласці рота, але і калыхае галасавыя звязкі. Звонкімі з'яўляюцца наступныя гукі: [б], [б'], [в], [в'], [г], [г'], [д], [дз'], [дж], [ж], [з], [з'], [й'], [л], [л'], [м], [м'], [н], [н'], [р].

Глухія зычныя вымаўляюцца без голасу, калі галасавыя звязкі застаюцца ненапружанымі, і складаюцца толькі з шуму. Глухімі з'яўляюцца наступныя зычныя гукі: [к], [к'], [п], [п'], [с], [с'], [т], [ц'], [ф], [ф'], [х], [х'] [ц], [ч], [ш], [ў].

Вылучаюць 13 пар процілеглых па глухасці/звонкасці зычных. Астатнія зычныя характарызуюцца як няпарныя.

 

Табліца 2 – Звонкія і глухія зычныя

 

2

 

Настаўнік павінен дабіцца, каб школьнікі трывала запомнілі парныя звонкія і глухія зычныя гукі, як і парныя па цвёрдасці-мяккасці. Другі клопат настаўніка звярнуць увагу дзяцей на тое, што адзін і той жа парны звонкі або глухі зычны можа абазначацца рознымі літарамі. Правільнае засваенне гэтай з`явы будзе садзейнічаць і правільнаму правядзенню гукавога аналізу, ліквідацыі блытаніны літар і гукаў.

Для выдзялення звонкіх і глухіх зычных гукаў можна выкарыстаць наступныя прыёмы:

1.     Закрыць вушы далонямі і выразна вымавіць гукі: спачатку звонкія, а потым глухія. Пры вымаўленні звонкіх зычных чуецца ў вушах своеасаблівы «звон», г. зн. голас; пры вымаўленні глухіх «звон» адсутнічае.

2.     Прылажыць да горла два пальцы і вымавіць звонкія гукі, а потым парныя ім глухія. Вучні заўважаць, што пры вымаўленні звонкіх гукаў адчуваецца дрыжанне галасавых звязак, а пры вымаўленні глухіх галасавыя звязкі не дрыжаць.

У далейшай працы гэтыя прыёмы можа выкарыстоўваць вучань самастойна.

Утварэнню навыкаў адрозніваць і выдзяляць пары зычных на слых дапамогуць практыкаванні наступных тыпаў:

  • Параўнанне і супастаўленне слоў па гукавым складзе і па сэнсе, якія адрозніваюцца толькі адным гукам (вугал вугаль).
  • Пераклад з рускай мовы на беларускую (человек, черепаха, букварь, гнев, семдесят, веселье, травка).
  • Падкрэсліць літары, якімі адрозніваюцца словы.

Зорка горка, каса каза, хата вата, гук сук, дуб зуб, лес леў, сарока салома.

Дзеці заўважаюць, што словы могуць адрознівацца не толькі адным, але больш гукамі.

  • Выпісаць словы, у якіх адзін зычны гук абазначаны дзвюма літарамі.

Дарога, песня, вецер, дзяцел, поле, джала, дзень, мядзведзі.

  • Прачытайце пары слоў. Вымавіце гукі. Як адрозвіваюцца словы кожнай пары. Запішыце:

стол столь, вугал вугаль, рыс рысь, квас квась.

  • Падкрэсліце, якія гукі, абазначаныя выдзеленымі літарамі, з’яўляюцца мяккімі, а якія цвёрдымі.

Абодва абедзве, звінець звычай, згадаць згінуць, расказаць раскідаць, сноп снег, цмок зацменне.

песня          зв. гукаў           гл. гукаў

Заданні-задачы:

1.          Якія словы атрымаюцца, калі:

а) звонкія зычныя замяніць парнымі глухімі: домік, жыць, казка;

б) глухія зычныя парнымі звонкімі: помпа, суп.

2.        Які гук неабходна вымавіць і чаму у словах дож[дж]/[ч], зага[т]/[д]ка, кру[ж]/[ш]ка, маро[с]/[з], ха[дз][/[ц]ба?

Такім чынам, вучні павінны мець выразнае ўяўленне аб гукавых адзінках мовы, сэнсараспазнавальнай функцыі гукаў, усведамляць сувязь гукавога ладу мовы з іншымі яе ўзроўнямі.

 

This article is devoted to the issue of consonants and letters  in elementary school. The author studies the reasons of possible problems in pronunciation of words and suggests some kinds of exercises which might help children to cope with these difficulties.

 

Спіс літаратуры

 

1.         Протчанка, В.У. Выкладанне беларускай мовы і літаратуры / В.У. Протчанка, У.Ц. Піскун, М.Г. Яленскі; пад рэд. М.А. Лазарука. – Мінск: Нар. асвета, 1983. ― 176 с.

2.         Паўлоўскі, І.І. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 2 кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з беларус. мовай навучання: у 2 ч. / І.І. Паўлоўскі, Л.Ф. Леўкіна. – Ч. 1. – Мінск: НІА, 2006. – 128 с.

3.         Ляшчынская, В.А. Яшчэ раз пра фанетычны разбор слова / В.А. Ляшчынская // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1989. – № 8. – С. 27–31.