Тэставыя заданні
Пытанне 1: Адзначце тыя фактары, якія выступаюць прычынамі існавання мноства канцэпцый (тэорый) паходжання дзяржавы і права.
Разнастайнасць і супярэчлівасць інтарэсаў розных сацыяльных груп
«Вузкарэгіянальны падыход» да фармулявання канцэпцый аб паходжанні дзяржавы і права
Накапленне новых ведаў аб умовах і заканамернасцях паходжання і развіцця дзяржавы і права
Перамены ў метадалогіі даследавання грамадства, дзяржавы і права
Множнасць фактараў, якія ўплываюць на ўзнікненне і развіццё дзяржавы і права
Пытанне 2: Якія з адзначаных фактараў адносяцца да ліку гнасеалагічных (пазнавальных) прычын, што ўплываюць на існаванне мноства канцэпцый аб паходжанні дзяржавы і права?
Разнастайнасць і супярэчлівасць інтарэсаў розных сацыяльных груп
«Вузкарэгіянальны падыход» да фармулявання канцэпцый аб паходжанні дзяржавы і права
Накапленне ўсё новых і новых ведаў аб умовах і заканамернасцях развіцця дзяржавы і права
Перамены ў метадалогіі даследавання грамадства, дзяржавы і права
Множнасць фактараў, якія ўплываюць на ўзнікненне і развіццё дзяржавы і права
Пытанне 3: Якія з адзначаных фактараў адносяцца да ліку сацыяльна- палітычных прычын, што ўплываюць на існаванне мноства канцэпцый аб паходжанні дзяржавы і права?
Разнастайнасць і супярэчлівасць інтарэсаў розных сацыяльных груп
«Вузкарэгіянальны падыход» да фармулявання канцэпцый аб паходжанні дзяржавы і права
Накапленне ўсё новых і новых ведаў аб умовах і заканамернасцях развіцця дзяржавы і права
Перамены ў метадалогіі даследавання грамадства, дзяржавы і права
Множнасць фактараў, якія ўплываюць на ўзнікненне і развіццё дзяржавы і права
Пытанне 4: На якія групы ўмоўна падзяляюцца ўсе канцэпцыі (тэорыі) аб паходжанні дзяржавы і права?
Тэорыі аб паходжанні як дзяржавы, так і права
Канцэпцыі аб паходжанні дзяржавы
Тэорыі аб паходжанні грамадства, права і дзяржавы
Вучэнні аб паходжанні права
Тэорыі аб паходжанні грамадства, дзяржавы і права
Пытанне 5: У якіх з адзначаных тэорый разглядаюцца пытанні паходжання як дзяржавы, так і права?
Тэалагічная дактрына
Ірыгацыйная тэорыя
Гістарычная школа права
Марксісцкая тэорыя
Тэорыя гвалту
Пытанне 6: У якіх з адзначаных тэорый разглядаюцца пераважна пытанні паходжання дзяржавы?
Тэалагічная дактрына
Ірыгацыйная тэорыя
Гістарычная школа права
Марксісцкая тэорыя
Тэорыя гвалту
Пытанне 5: У якіх з адзначаных тэорый разглядаюцца пераважна пытанні паходжання права?
Тэалагічная дактрына
Ірыгацыйная тэорыя
Гістарычная школа права
Марксісцкая тэорыя
Тэорыя гвалту
Пытанне 6: Якую з адзначаных тэорый аб паходжанні дзяржавы і права можна лічыць гістарычнай першай тэорыяй?
Ірыгацыйная тэорыя
Тэалагічная дактрына
Гістарычная школа права
Марксісцкая тэорыя
Тэорыя гвалту
Пытанне 7: Якія з адзначаных адметных рысаў уласцівы тэалагічнай тэорыі паходжання дзяржавы і права?
Дзяржава і права залежаць ад волі Усявышняга
Дзяржава і права ствараюцца Богам
Дзяржава і права – з'явы вечныя і нязменныя
Дзяржава і права ўзнікаюць натуральным шляхам
Напачатку ўзнікае права, а пасля фармуецца дзяржава
Пытанне 8: Назавіце распрацоўшчыкаў тэалагічнай тэорыі паходжання дзяржавы і права.
Птахатэп
Платон
Аўгусцін Блажэнны
Фама Аквінскі
Жазэф дэ Мэстр
Пытанне 9: Якія з адзначаных элементаў тэалагічнай тэорыі паходжання дзяржавы і права былі сфармуляваны Птахатэпам?
Грамадства з'яўляецца пірамідай
Вяршыняй піраміды з'яўляюцца Богі і іх абраннік фараон
Падножжам піраміды з'яўляецца просты народ
Паміж богамі і народам размяшчаюцца жрацы, а ўся піраміда аб'ядноўваецца правасуддзем і багіняй Маат
Царская ўлада (дзяржаўнасць) зышла з неба, а першым месцам дзяржаўнасці быў горад Эрэду
Пытанне 10: Якія з адзначаных элементаў тэалагічнай тэорыі паходжання права былі сфармуляваны ў Бібліі?
Спачатку Бог даруе абранаму Богам народу маральны закон
Праз прарока Маісея і яго 10 запаветаў абраны Богам народ атрымлівае асновы сацыяльнага ладу
Народ сам захацеў мець законы і права
Народ атрымаў законы і права на каменных скрыжалях, якія прынёс прарок Маісей з гары Сінай
Закон і права абраны народ Ізраіля атрымаў ад прарока Самуіла
Пытанне 11: Якія з адзначаных элементаў тэалагічнай тэорыі паходжання дзяржавы сфармуляваны ў Бібліі?
Дзяржава не навязваецца людзям, яна «даруецца» Богам па просьбе народа
Народ не выбірае сабе цара, а прымае прызначанага Богам памазаніка
Дзяржаўная ўлада атрымлівае ад Бога абавязак выконваць не сваю волю, а волю Усявышняга
Народ абавязваецца падпарадкоўвацца цару, ўлада якога над народам абмежавана тым, што ён падпарадкоўваецца Богу
Дзяржава стварае ўмовы для таго, каб людзі маглі захаваць вобраз Божы
Пытанне 12: Якія з адзначаных элементаў тэалагічнай тэорыі паходжанн я дзяржавы і права былі сфармуляваны Аўгусцінам Блажэнным?
На зямлі заўсёды існавалі «два грады» (=дзве дзяржавы): град зямны і град нябесны
Град зямны і град Божы суседнічаюць на адной Зямлі, існуюць адзін каля другога
Зямная дзяржава забяспечвае ўнутраны мір, якім карыстаецца дзяржава Божая
Царкоўная ўлада мае прыярытэт над дзяржаўнай улад
Грэх ёсць першая прычына рабства
Пытанне 13: Якія з адзначаных элементаў тэалагічнай тэорыі паходжання дзяржавы і права былі сфармуляваны Фамой Аквінскім?
Гасудар з'яўляецца не толькі кіраўніком дзяржавы, але і яе стваральнікам
Гасудар у дзяржаве займае такое ж становішча, якое Бог займае ў Сусвеце
Царкоўная ўлада мае перавагу перад дзяржаўнай уладай, а царква мае права на звяржэнне манарха
Найлепшая форма дзяржавы спалучае ў сабе манархічныя, арыстакратычныя і дэмакратычныя элементы
Умяшанне царквы ў палітычныя справы цалкам правамерна
Пытанне 14: Якую з адзначаных тэорый паходжання дзяржавы і права Жазэф дэ Мэстр лічыў «ідэалогіяй» французскай рэвалюцыі і разбурэння каралеўскай улады?
Маркісісцкую
Тэорыю гвалту
Гістарычную школу права
Дагаворную тэорыю
Ірыгацыйную дактрыну
Пытанне 15: Якія з адзначаных элементаў тэалагічнай тэорыі паходжання дзяржавы і права былі сфармуляваны Жазэфам дэ Мэстрам?
Грамадства ніколі не ўзнікае ў выніку дагавора паміж людзьмі
Дагавор можа быць парушаны, таму развіццё дзяржаўнасці можа перарвацца
Дзяржава ёсць арганізм, які жыве невядомай яму сілай
Сімвал адзінства дзяржавы ёсць кароль
Бог з'яўляецца творцай улады і адначасова суддзёй улады
Пытанне 16: Якія з адзначаных аўтараў распрацоўвалі патрыярхальную тэорыю паходжання дзяржавы і права?
Арыстоцель
Платон
Птахатэп
Філмэр
Цыцэрон
Пытанне 17: Якія з адзначаных палажэнняў уласцівы патрыярхальнай тэорыі паходжання дзяржавы і права?
Дзяржава вырастае з супольнага пражывання людзей
Дзяржаўная ўлада вырастае з разросшайся сям'і
Першая сям'я ёсць адначасова і першай дзяржавай
Дзяржаўная ўлада ёсць заканамерны працяг бацькоўскай улады
Кароль валодае ўладай як патрыярх і нашчадак патрыярха Адама
Пытанне 18: Якія з адзначаных рысаў патрыярхальнай тэорыі аб паходжанні дзяржавы і права былі сфармуляваны Р.Філмэрам?
Кароль з'яўляецца бацькам сваіх падданых
Дзяржава ўзнікае з сумеснага пасялення людзей
Бацькоўская ўлада з'яўляецца манархічнай уладай
Права бацькоўства працягвалася натуральным шляхам
Дзяржава ўзнікае натуральным шляхам
Пытанне 19: Хто з адзначаных аўтараў распрацоўваў дагаворную тэорыю паходжання дзяржавы і права?
Гроцый Гуга
Гобс Томас
Лок Джон
Русо Ж-Ж.
Кант І.
Пытанне 20: Якія з адзначаных палажэнняў уласцівы дагаворнай тэорыі аб паходжанні дзяржавы і права?
Дзяржава – справа рук чалавека
Дзяржава ўзнікае па волі Усявышняга
Першапачаткова чалавечая супольнасць існуе без дзяржавы
Натуральны стан чалавека папярэднічае дзяржаве
Дзяржава ўзнікае ў выніку дагавора паміж людзьмі (п)
Пытанне 21: Хто з адзначаных аўтараў зыходзіў з таго, што натуральны стан чалавечай супольнасці ўяўляе «вайну усіх супраць усіх»?
Гроцый Гуга
Гобс Томас
Лок Джон
Русо Ж-Ж.
Кант І.
Пытанне 22: Хто з адзначаных аўтараў сцвярджаў, што натуральны стан чалавечай супольнасці з'яўляецца «першабытным царствам свабоды»?
Пуфендорф Самуіл
Гобс Томас
Лок Джон
Русо Ж-Ж.
Кант І.
Пытанне 23: Хто з адзначаных аўтараў вучыў, што натуральны стан чалавечай супольнасці быў «залатым векам чалавецтва»?
Пуфендорф Самуіл
Гобс Томас
Лок Джон
Русо Ж-Ж.
Кант І.
Пытанне 24: Хто з адзначаных аўтараў вучыў, што, зыходзячы з характару дагавора аб стварэнні дзяржавы, яна павінна быць абсалютнай манархіяй?
Пуфендорф Самуіл
Гобс Томас
Лок Джон
Русо Ж-Ж.
Кант І.
Пытанне 25: Хто з адзначаных аўтараў вучыў, што, зыходзячы з характару дагавора аб стварэнні дзяржавы, яна павінна быць абмежаванай (канстытуцыйнай) манархіяй?
Гроцый Гуга
Пуфендорф Самуіл
Гобс Томас
Лок Джон
Русо Ж-Ж.
Пытанне 26: Хто з адзначаных аўтараў вучыў аб тым, што дзяржава ўзнікае ў выніку двух дагавораў аб стварэнні дзяржавы?
Гроцый Гуга
Пуфендорф Самуіл
Гобс Томас
Лок Джон
Русо Ж-Ж.
Пытанне 27: Якія з адзначаных палажэнняў дагаворнай тэорыі паходжання дзяржавы былі сфармуляваны Самуілам Пуфендорфам?
Дзяржава ўзнікае ў выніку дагавора паміж людзьмі
Дзяржава ўзнікае ў выніку двух дагавораў
Дзяржава ўзнікае ў форме абсалютнай манархіі, у якой манарх з'яўляецца інструментам дзяржаўнай улады
Заключаючы дагавор аб утварэнні дзяржавы, людзі не адмаўляюцца ад большай часткі натуральных правоў
Манарх, які звязаны ўмовамі дагавора з падданымі, абараняе дагавор аб стварэнні дзяржавы
Пытанне 28: Якія з адзначаных адметных рысаў уласцівы арганічнай тэорыі паходжання дзяржавы і права?
Грамадства з'яўляецца жывым арганізмам, які развіваецца натуральным шляхам
Дзяржава з'яўляецца арганізмам у арганізме ці жыццёва важным яго органам
Дзяржаўная ўлада па сваёй сутнасці ёсць натуральнае панаванне цэлага над часткамі
Дзяржава існуе вечна і з'яўляецца вынікам натуральнага развіцця
У выніку падзелу працы ў першабытным грамадстве з'явіліся «ніжэйшы клас» і «вышэйшы клас»
Пытанне 29: Хто з адзначаных аўтараў распрацоўваў арганічную тэорыю паходжання дзяржавы і права?
Спенсер Г.
Блюнчлі І.-К.
Русо Ж.-Ж.
Прэйс Г.
Вормс Ж.
Пытанне 30: Якія з адзначаных адметных рысаў уласцівы тэорыі гвалту?
Асноўная прычына ўзнікнення дзяржавы – гэта заваяванне аднаго племені другім
Асноўная прычына ўзнікнення дзяржавы – гэта гвалт адной часткі грамадства над другой
Дзяржава ўзнікае ў той момант, калі пераможцы ў барацьбе пачынаюць шкадаваць жыццё скароных
Дзяржава і права ўзнікаюць натуральным шляхам з дадзяржаўных утварэнняў
Дзяржава ўзнікае з факта заваявання адной арды другой ардой
Пытанне 31: Хто з адзначаных аўтараў распрацоўваў тэорыю гвалту?
Дзюрынг Я.
Энгельс Ф.
Кауцкі К.
Апенгеймер Ф.
Гумпловіч Л.
Пытанне 32: Якія з адзначаных адметных рысаў уласцівы марксісцкай тэорыі паходжання дзяржавы і права?
Прычыны ўзнікнення дзяржавы і права крыюцца ў развіцці вытворчых адносінаў грамадства
Дзяржава і права маюць класавы характар, таму што выражаюць і абараняюць інтарэсы эканамічна і палітычна пануючых класаў
Дзяржаве і праву папярэднічае першабытнае грамадства
Барацьба паміж класамі ёсць рухаючая сіла гісторыі
Дзяржава і права ёсць асноўныя сродкі прымірэння класаў
Пытанне 33: Хто з адзначаных аўтараў распрацоўваў марксісцкую тэорыю паходжання дзяржавы і права?
Дзюрынг Я.
Энгельс Ф.
Кауцкі К.
Маркс К.
Ленін У.
Пытанне 34: У якой з тэорый паходжання дзяржавы і права найперш узнікае права, а дзяржава ствараецца для захавання і абароны права?
У тэалагічнай тэорыі
У патрыярхальнай
У марксісцкай
У тэорыі гвалту
У арганічнай тэорыі