Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых
і нацыянальных каштоўнасцяў
1. Дапішыце наступныя сказы.
1. Сацыяльная прырода мовы заключаецца ў тым, што… . 2. Мова – з’ява грамадская, таму што … . 3. Мова забяспечвае … . 4. У вырашэнні пытання паходжання мовы можна выдзеліць два асноўныя накірункі … . 5. Самай старажытнай філасофскай канцэпцыяй паходжання мовы з’яўляецца … . 6. Этымалагічныя, ці натуралістычныя, гіпотэзы паходжання мовы – гэта … . 7. Паводле матэрыялістычнай тэорыі мова – гэта … 8. Асноўнымі функцыямі мовы ў грамадстве з’яўляюцца … . 9. Сутнасць этнічнай функцыі заключаецца ў тым, што … . 10. Нацыянальная мова – гэта … . 11. Родная мова – гэта … . 12. На аснове падабенства роднасныя мовы аб’ядноўваюцца ў … . 13. Беларуская мова належыць да … . 14. Славянская група распадаецца на … . 15. У ІХ ст. усходнія славяне ўтварылі феадальную дзяржаву… і першую літаратурна-пісьмовую мову… . 16. На старажытнаўсходнеславянскай мове напісаны такія помнікі, як… . 17. Дзяржаўнай мовай у складзе Вялікага Княства Літоўскага была… . 18. Асноўнымі жанрамі літаратуры перыяду ВКЛ былі… . 19. У 1696 годзе Варшаўскі сейм прыняў пастанову… . 20. Пасля пераходу беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі беларуская мова … . 21. Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы звязана з імёнамі … . 22. У 1918-м годзе беларуская мова набыла статус … . 23. Сфера выкарыстання беларускай мовы ў 30-80-я гады была … . 24. У адпаведнасці з Законам “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” у … годзе беларуская мова стала … .
2. Прачытайце ўрывак. Якую ролю ў жыцці чалавека выконвае слова? У чым аўтар бачыць вытокі роднага слова?
Роднае слова. Яно ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці яшчэ ў маленстве. У ціхім журчанні матчыных песень-калыханак, у яе пяшчотных ласках мы пачынаем улоўліваць яго своеасаблівыя формы і гучанне.
Потым у бесклапотным дзяцінстве яно ўводзіць нас у дзівосны навакольны свет. Як чароўны ключ, адкрывае нам роднае слова разнастайныя цуды і таямніцы жыцця, уносіць нас у прывабную і захапляючую далячынь падзей у бабульчыных казках і легендах.
Затым у школе мы сустракаемся з ім на старонках кніг. Клапатлівыя настаўнікі расчыняюць перад намі дзверы ў гэтае бяскрайняе мора родных слоў. Па яго прасторах мы накіроўваемся ў далёкія вандраванні. Перад намі паўстае наша вялікая краіна. Мы чуем шум яе гарадоў, магутны гул нашык фабрык, заводаў і электрастанцый. Мы ўглядаемся ў прасторы калгасных палёў, у далёкія абшары лясоў. За бясконцымі шарэнгамі родных слоў у кнігах перад нашым зрокам праходзіць уся зямля, яе разнастайная прырода, яе шматвяковая гісторыя, розныя народы, іх звычаі і лёс.
Пасля мы забіраемся ў бяздонныя глыбіні гэтага мора слоў, адкрываючы там багацейшыя скарбніцы думак нашага народа, яго культуры. Мы ўваходзім у велічныя палацы навукі, дзе за разнастайнымі спалучэннямі слоў паступова ўлоўліваем усю складанасць і бясконцасць сусвету, захапляемся магутнасцю і вынаходлівасцю розуму людзей.
Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. Яно то ласкавае і пяшчотнае, як подых летняга ветру, то шырокае і плаўнае, як далячынь палёў і азёрныя блакіты, то звонкае і пералівістае, як празрыстыя крыніцы і песні птушак, то суровае і грознае, як навальнічныя хмары (А. Крывіцкі) .
3. Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку.
Ці думалі вы пра беларусаў не як пра сваіх бацькоў, братоў і сёстраў, сяброў або аднавяскоўцаў, а як увогуле пра людзей з асобым характарам? Ці задумваліся, які ён, беларус? Што гэта за народ? Давайце паразважаем разам.
Адказаць на гэта пытанне цяжка. Як і паўсюль, ёсць сярод беларусаў розныя людзі. Аднак усё ж можна назваць некаторыя досыць тыповыя рысы, уласцівыя народнаму беларускаму характару.
Рысы аблічча беларуса мяккія, склад здаецца крыху далікатным, хоць для беларуса характэрна працавітасць, вынослівасць, цягавітасць. Там, дзе другі можа апусціць рукі, беларус будзе цягнуць. Іначай, у старыя часы, чалавек проста не выжыў бы сярод гэтых дрымучых лясоў і неабсяжных балот. I гарт той застаўся ў яго характары на вякі.
Манера паводзін вызначаецца павольнасцю, стрыманасцю. Праўда, стрыманасць беларуса да пары. Пяройдзеш мяжу – і беларус пакажа, як паказаў у мінулай вайне, на што ён варты, калі вораг падніме руку на яго жыццё.
Уласціва нашым людзям знаходлівасць. Беларус – вялікі аматар пажартаваць, ён не можа абысціся без гумару. Беларусы адрозніваюцца шчодрасцю, заўсёднай гатоўнасцю прыйсці на дапамогу ў бядзе. Яны звычайна мяккія, даверлівыя, пазбаўлены помслівасці. Галоўнае ў нашым характары – гасціннасць да добрых людзей. Па агульным назіранні, беларусам уласціва павага да іншых народаў і памяркоўнасць да таго, хто думае іначай (У. Караткевіч).
4. Прачытайце выказванні пра мову на рускай мове, перакладзіце іх на беларускую. Якая роля надаецца мове ў жыцці кожнага чалавека?
По отношению каждого человека к своему языку можно совершенно точно судить не только о его культурном уровне, но и о его гражданской ценности. Истинная любовь к своей стране немыслима без любви к своему языку. Человек, равнодушный к родному языку, -- дикарь. Он вредоносен по самой своей сути, потому что его безразличие к языку объясняется полнейшим безразличием к прошлому, настоящему и будущему своего народа (К. Паустовский).
Неряшливость в одежде – это неуважение к окружающим вас людям и к самому себе. Дело не в том, чтобы быть одетым щегольски. В щегольской одежде есть, может быть, преувеличенное представление о собственной элегантности, и по большей части щеголь стоит на грани смешного. Надо быть одетым чисто и опрятно, в том стиле, который больше всего вам идёт, и в зависимости от возраста. Язык в ещё большей мере, чем одежда, свидетельствует о вкусе человека, о его отношении к окружающему миру, к себе (Д. Лихачев).
5. Прачытайце выказванні пісьменнікаў і паэтаў, прысвечаныя беларускай мове. Якая думка іх аб’ядноўвае?
Сама гісторыя ўладна і неабходна штурхае на прызнанне, на павагу, на захапленне багаццем і прыгажосцю беларускай мовы. І нават тыя, што адышлі ад яе, – я разумею, найлепшыя з іх – рана ці позна вяртаюцца да звонкага “дзе” і густога “чаго” (У. Караткевіч).
Кожнае адметнае слова, кожны асабісты выраз нашых беларускіх гаворак мы павінны з пашанаю сустракаць і з вялікай любасцю, як надзвычайную вартасць, далучаць у агульную скарбніцу нашае літаратурнае мовы, а не цурацца і не казаць неабачліва, што ў нас гэтак не кажуць… (Я. Лёсік).
Родная мова – галоўная з усіх навучальных прадметаў у школе, яна, родная мова,-- акно ў свет, у пазнанне яго, у авалодванне выпрацаванай чалавецтвам культурай, здабыткамі навукі, у пазнанне людскога шчасця, святаў, барацьбы і перамог чалавецтва, усталявання хараства і гуманізму на зямлі. Без роднай мовы няма школы, няма народнай адукацыі для народа (Ф. Янкоўскі).
З першых хвілін да апошняга дня
Дыхае мовай жывой, як паветрам,
Там чалавек, дзе шануе радня
Божы дарунак – галоўны і вечны.
Будзе нязводным народ, у якім
Слова і душы трымаюцца злітна.
Мова любая – стасунак людскі,
Родная мова – святая малітва (С. Законнікаў).
Спакон вякоў пяе народ,
І песні б’юць жывой крыніцай.
Мы плыні тых крыштальных вод
Спяшым з прыемнасцю напіцца.
З грамадскіх сходзячых дарог,
Мы часта йдзём у цень дубровы
Грудзьмі прылегчы на мурог
І чэрпаць з гукаў роднай мовы
Нектар жывога пачуцця:
Па з’явах ў люстры гэтых водаў
Знаходзіць шлях свайго народу
У віры спрадвечнага жыцця… (С. Крывец).
Мова матчына!
Гучная, звонкая,
Ты ўвайшла ў маё сэрца даўно,
То шапочаш бярозкаю тонкаю,
То шуміш залатой збажыной.
То звініш жаўруковаю песняю
Над абсягам прыціхлых палёў,
Ручаінамі звоніш прадвеснімі,
То курлычаш жальбой жураўлёў.
Набіралася моцы стагоддзямі,
Прыгажэла, мужнела, расла.
Не гублялі цябе, не знаходзілі –
Ты заўжды ў нашых сэрцах была (У. Ляпёшкін).
6. Прачытайце ўрывак са старажытнага помніка Х11 стагоддзя “Слова пра паход Ігаравы”. Знайдзіце словы, якія і зараз выкарыстоўваюцца ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.
Трубы трубятъ въ Новеграде – стоять стязи въ Путивле; Игорь ждетъ мила брата Всеволода. И рече ему Буй-Тур Всеволодъ: “Одинъ брат, одинъ свет светлый ты, Игорю, оба есве Святъславличя! Седлай, брате, свой бръзыи комони, а мои ти готови, оседлани у Курьска напереди. А мои ти куряни – сведоми къмети: подъ трубами повити, подъ шеломы възлелеяны, конец копия въскръмлени; пути имъ ведоми, яругы имъ знаеми, луци у нихъ напряжени, тули отворени, сабли изъострени, сами скачють, акы серыи вълци въ поле, ищучи себе чти, а князю славы.
Тогда въступи Игорь князь въ златъ стремень и поеха по чистому полю. Солнце ему тъмою путь заступаше; нощь стонущи ему грозою птичь убуди, свисть зверинъ въ стада зби.
А половци неготовами дорогами побегоша къ Дону великому; крычать телегы полунощы, рци, лебеди роспужени. Игорь къ Дону вои ведеть. Уже бо беды его пасетъ птиць по дубию; влъци грозу въсрожать по яругамь; орли клекотомъ на кости звери зовутъ; лисици брешуть на чръленыя щиты! О Руская земле! Уже за Шеломянемъ еси!
7. Вызначце адметныя асаблівасці старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы ў наступных словах.
Выживати, вчыняти, жыто, кривда, тры, аржаный, илжывый, ильвица, иржа, довгий, довг, блескъ – блищети, глотка – глытати, гром – грымети, кровъ – крыви, семъ, голубъ, сыпъ, церковъ. доканаець, дзюравый, дзякло.
8. Прачытайце ўрыўкі на трох мовах. Вызначце характэрныя для кожнай мовы фанетычныя і марфалагічныя асаблівасці. Знайдзіце моўныя з’явы, якія сведчаць пра роднасць беларускай, рускай і ўкраінскай моў.
Над ускрайкам лесу, дзе пачыналіся жоўтыя пяскі, зазвінела песня ляснога жаваранка. Ён першы вітаў тут надыход дня, і песня расплывалася ў маўклівым паветры звонам тонкага дарагога металу, напаўняючы ясна-сінія разлогі надзем’я і глыбокую цішыню зямлі, агорнутай затоена-радаснаю задумлёнасцю. Здавалася, усё навокала занямела, зачараванае цудоўнымі тонамі песні гэтага вольнага песняра ўзлескаў і пясчаных пустак між лесу. Снуючыся высока ў небе, раняла птушка мяккія ласкавыя мелодыі, сатканыя са звону срэбраных струн, з булькання лясных ручайкоў, з зумкання пчаліных крыльцаў, шолаху красак. І ўсе гэтыя тоны спляталіся так гарманічна-своеасабліва ў песні ляснога жаваранка, што яна даходзіла да самых затоеных глыбінь сэрца і калыхала самыя тонкія струны душы (Я. Колас).
Над краешком леса, где начинались желтые пески, зазвенела песня лесного жаворонка, который первым приветствовал приход дня. Звоном какого-то чудесного драгоценного металла разливалась его песня в неподвижном воздухе, в ясно-синих просторах над радостно притихшей землёй. Казалось, все вокруг замерло, завороженное чудесными звуками песни этого вольного певца перелесков и песчаных лесных полян. Взлетая высоко в небо, роняла пташка мягкие, ласковые мелодии, сотканные из звона серебряных струн, из бульканья лесных ручейков, из звона пчелиных крылышек, шороха цветов. И все эти звуки сплетались в песне жаворонка так гормонично и так своеобразно, что она доходила до самых затаенных глубин сердца и затрагивала самые тонкие струны души (Перакл. Я.С. Мазалькова).
Над узліссям, де почивалися жовті піски, задзвеніла пісня лісового жайворонка. Він перший тут вітав прихід дня, і пісня, розливалася в тихому повітрі дзвоном тонкого дорогоцінного металу, наповняючи ясно-сині небесні простори та глибоку тишу землі, оповитоі прихованою радісною задумою. Здавалось, усе навкруги заніміло, зачароване чудодійними звуками пісні цьного вільного співака узлісь і піщаних пусток серед лісу. Снуючи високо в небі, ронила пташка м’які ніжні мелодіі, виткані з дзвону срібних струн, з дзюрчанн лісових струмочкків, із зумкання бджолиних крилець, шелесту квіток. І всі ці звуки перепліталися так гармонійно в пісні лісового жайворонка, што вона доходила до найпотоемніших глибин серця і зачіпала найтонші струни душі (Перакл. Г.В. Вігурскай).
9. Падрыхтуйце кароткія паведамленні пра ролю Яна Чачота, Францішка Багушэвіча, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Івана Насовіча, Сцяпана Некрашэвіча, Язэпа Лёсіка, Браніслава Тарашкевіча, Я.Ф. Карскага, Я. Купалы, Я.Коласа ў развіцці беларускай мовы.
10. Якія этапы ў развіцці беларускай арфаграфіі вы ведаеце? Што вы можаце сказаць аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, што выйшлі ў 2008 годзе.
Тэставы кантроль
1. Мова – гэта з’ява:
| 1) біялагічная; 2) псіхічная; 3) біялагічная і псіхічная; | 4) педагагічная; 5) грамадская. | 
2. Існуюць наступныя тэорыі паходжання мовы:
| 1) лагасічная; 2) камунікатыўная;3) гукапераймальная; | 4) матэрыялістычная; 5) рацыянальная. | 
3. Галоўнай, дыферэнцыяльнай прыкметай чалавека з’яўляецца:
| 1) членараздзельная мова; 2) верхнія і ніжнія канечнасці; 3) язык, зубы; | 4) мозг; 5) мысленне. | 
4. Устанавіце адпаведнасць паміж функцыямі мовы і іх сэнсавай характарыстыкай:
| А. Камунікатыўная. Б. Пазнавальная. В. Эстэтычная. Г. Этнічная. | 1. Мова – сродак, які забяспечвае магчымасць думаць і пазнаваць свет. 2. Мова – сродак уздзеяння на пачуцці і думкі людзей. 3. Мова – прыкмета, сімвал нацыі, сродак этнічнай кансалідацыі. 4. Мова – сродак узаемаадносін паміж людзьмі. 5. Мова – сродак выражэння эмоцый, пачуццяў, настрою. | 
5. Паводле матэрыялістычнай тэорыі ўзнікненне мовы звязана з:
1) мова – дар Бога;
2) мова – вынік сумеснай дзейнасці першабытных людзей;
2) мова – здольнасць чалавека пераймаць гукі навакольнага асяроддзя;
4) мова – наяўнасць інстынктыўных гукавых комплексаў;
5) мова – праяўленне эмоцый.
6. Беларуская мова належыць да:
1) індаеўрапейскай моўнай сям’і, балтыйскай групы, усходнеславянскай падгрупы;
2) кітайска-цібецкай моўнай сям’і, славянскай групы, усходнеславянскай падгрупы;
3) індаеўрапейскай моўнай сям’і, славянскай групы, усходнеславянскай падгрупы;
4) індаеўрапейскай моўнай сям’і, славянскай групы, заходнеславянскай падгрупы;
5) індаеўрапейскай моўнай сям’і.
7. Устанавіце адпаведнасць:
| А. «Малая падарожная кніжыца».Б. «Беларуская граматыка для школ». В. Зборнік «Дудка беларуская». Г. «Грамматіка». | 1. Ф.Багушэвіч. 2. М. Сматрыцкі. 3. М. Гусоўскі. 4. Ф. Скарына. 5. Б. Тарашкевіч. | 
8. Беларуская літаратурна-пісьмовая мова прыходзіць у поўны заняпад у:
| 1) канцы ХV ст.; 2) канцы ХVІ ст.;3) канцы ХVІІ ст.; | 4) канцы ХVІІІ ст.; 5) канцы ХІХ ст. | 
9. Новая беларуская літаратурна-пісьмовая мова сфарміравалася на аснове:
1) кніжных традыцый;
2) народных гаворак;
3) рускай мовы;
4) польскай мовы;
5) дыялектаў.
10. Статус дзяржаўнай беларуская і руская мовы набылі пасля рэферэндуму:
| 1) 1920 года; 2) 1938 года;3) 1959 года; | 4) 1995 года; 5) 2002 года. 
 |