Заданні да самастойнай працы
^ Вверх

Заданні да самастойнай працы 


1. З  «Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы» І.Я. Лепешава (Мінск, 1993) выпішыце фразеалагімы са значэннем ‘анічога’, ‘збянтэжыць, заблытаць’, ‘зірнуць, глянуць’, ‘вельмі стамляцца’, ‘вельмі рэдка’, ‘вельмі дружна, у поўнай згодзе (жыць)’.


2. З «Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы» І.Я. Лепешава (Мінск, 1993) выпішыце па 5 прыкладаў назоўнікавых, дзеяслоўных, прыметнікавых, прыслоўных, мадальных, выклічнікавых фразеалагізмаў і 5 фразеалагізмаў, несуадносных з часцінамі мовы.

 

3. З «Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы» І.Я. Лепешава (Мінск, 1993) выпішыце па 4 прыклады на наступныя фразеалагічныя варыянты: 1) лексічныя; 2) фанетычныя; 3) акцэнтна-фанетычныя; 4) акцэнтныя; 5) словаўтваральныя; 6) марфалагічныя; 7) канструкцыйна-колькасныя; 8) камбінаваныя.

 

4. Выпішыце з «Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы» І.Я. Лепешава (Мінск, 1993) па 3 фразеалагізмы, якія кіруюць: 1) родным; 2) давальным; 3) вінавальным; 4) месным склонам; 5) двума склонамі.

 

5. Выпішыце з «Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы» І.Я. Лепешава (Мінск, 1993) па 3 прыклады сказаў з фразеалагізмамі са структурай словазлучэння, сказа, спалучэння слоў. Вызначце сінтаксічную ролю выпісаных фразеалагічных адзінак.

 

6. З выбранага апавядання беларускага аўтара выпісаць усе выяўленыя фразеалагізмы і ахарактарызаваць іх па наступных параметрах: 1) значэнне  фразеалагізма; 2) тып па семантычнай злітнаці кампанентаў; 3) ці з’ўяецца фразеалагізм варыянтам (калі з’яўляецца, вызначыць яго тып) 4) ці мае фразеалагізм сінонімы, антонімы, амонімы? 5) ці з’яўляецца фразеалагізм мнагазначным? 6) тып паводле паходжання; 7) тып з экспрэсіўна-стылістычнага боку; 8) тып па структуры; 9) тып па спалучальнасці са словамі свабоднага ўжывання; 10) тып па суадноснасці з часцінамі мовы; 11) сінтаксічная роля фразеалагізма; 12) ці выкарыстоўваецца фразеалагізм у агульнапрынятым, традыцыйным выглядзе (з замацаванай формай і значэннем) ці са змяненнямі (абыгрываецца пэўным стылістычным прыёмам). Пры выкананні карыстайцеся слоўнікамі: 1) Лепешаў, І.Я. Слоўнік фразеалагізмаў: у 2 т. / І.Я. Лепешаў. – Мінск: БелЭн, 2008. – 2 т.; 2) Лепешаў, І.Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы: у 2 т. / І.Я. Лепешаў. – Мінск: БелЭн, 1993. – 2 т. 3); 3) Лепешаў, І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў / І.Я. Лепешаў. – Мінск, 2004.