Заданні да практычных заняткаў
^ Вверх

Заданні да практычных заняткаў 


Заданне 1. Прачытайце, знайдзіце фразеалагізмы, растлумачце іх сэнс.

1. Хлапчук той нічым асаблівым не кідаўся ў вочы (І. Мележ). 2. У гульні сама рэй водзіць [Бандароўна], весела міргае, задзіўляе ўсіх чыста, як зара якая (Я. Купала). 3. – Яму то што! – рэзка кажа Задарожны. – Яму абы загадаць. А мы тут свае голавы паложым (В. Быкаў). 4. Гэтак, покі сэрца чуе, што не час у шапку спаць, грайце, песні, хай красуе наш загон і сенажаць! (Я. Купала) 5. «Дзе наша, брат, не прападае! – Міхал гаворку зачынае: – Ці ж толькі свету, што ў аконцы? Або так міла тут бясконца? І там мы будзем жыць таксама; няма ўжо горшай, як тут яма. А сенакос тут дзе? за светам! А там блізютка, каля дома – Парэчча добра мне знаёма!» (Я. Купала).

 

Заданне  2. Выпішыце са сказаў фразеалагізмы, растлумачце іх значэнне. Ахарактарызуйце фразеалагізмы паводле семантычнай злітнасці кампанентаў і структуры, вызначце іх сінтаксічную ролю.

1. А рукі ты, відаць, дарэмна апусціў. Ці ж ужо і ратунку няма? (М.М.) 2. Я цябе прашу, хоць гады ў рады прысніся (Р.Б.). 3. Не трэба вешаць галавы! Ваенная служба ўмацоўвае чалавека (М.Л.). 4. Пад агульны рогат гледачоў загадчык гаспадарчай часткі палічыў за лепшае даць лататы ад Сёмкі (М.Л.). 5. Дакладчык не хацеў браць быка за рогі. Ён гаварыў доўга і мудрагеліста (Б.С.). 6. Дзед Талпаш і Мартын Рыль маўчаць, не спускаюць вока з незнаёмага чалавека (Я. Колас). 7. Піліпчыка і след прастыў, адразу знік, як яго і не было. 8. Паглядзі во… як піць даць Зося апынецца ў Берагоў (Ц.Г.). 9. У ідэале трэба імкнуцца да таго, каб кожнаму правілу даць, як кажуць чыгуначнікі, зялёную вуліцу (М.Р.).

 

Заданне 3. Складзіце сказы з наступнымі фразеалагізмамі.

1. Гады ў рады, да трох не гавары, на сёмым небе, на горкі яблык, вока не запарушыць, і след прастыў, сем пятніц на тыдні, дамоклаў меч, залаты фонд, біць лынды, сесці макам, даць дыхту, на свае вочы.

 

Заданне 4. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў і ахарактарызуйе іх паводле суадноснасці з часцінамі мовы.

Абы з рук, як рукой падаць, як мыш на крупы, абое рабое, ветрам падшыты, горкі хлеб, голас у голас, на адзін капыл, душа ў душу, ламаць камедыю, сухоты кішаньковыя, век вяком, нешта нейкае, аж пяткі блішчаць, даць маху, зямля ненаедная, аж пыл курыць, вось табе і на!, на адзін капыл.

 

Заданне 5. Выпішыце са сказаў фразеалагізмы і размяркуйце іх па структурна-граматычных тыпах.

1. Ну, пэўна ж, следам за дзедам – яно куды спакайней (Я.Б.). 2. Пачаўся быў нават і абмен пад гарачую руку, а потым справа з ім паступова аціхла (Я.Б.). 3. Не было ніякага адпачынку, таму вельмі хацелася спаць, хоць трошку звесці вочы (Г.Д.). 4. Беларускі народ… не скарыўся ворагу, не стаў перад ім на калені (М.Л.). 5. Пакліч да мяне камандзіра, ды жыва, на адной назе каб… (М.Л.) 6. Адставіць балбатню! Адразу бяры і тое, і другое, – паказаў вачмі на шынку і мёд, – і каб духу твайго тут не было (М.Л.). 7. Май ты бога ў сэрцы… Ці так жа добрыя людзі справы робяць, каб без нажа чалавека рэзаць? (М.Л.) 8. – Ды ціха ты, воўчае мяса! – вылаяўся ён, не выпускаючы аброці з рук (М.Л.). 9. Цяпер ён быў у гітлераўцаў правай рукой (М.Л.). 10. Хлопцы там во! Ім, брат, пальца ў рот не кладзі. Баявыя, нічога пра іх не скажаш (М.Л.). 11. Трэба, аднак, узяць у рукі гэтых газетных пісак, якія так недарэчы выступаюць са сваёй пісанінай (М.Л.). 12. Калі хлопцы ехалі з горада, Сяргей даў ім некалькі кніжак. Усе яны перачытаны ўжо ўздоўж і ўпоперак (Я.Б.). 13. Які ж бы толк быў і парадак, каб ён служыў апусціўшы рукі? (Я. Колас) 14. Было чаго хвалявацца Клімёнку: ён фактычна вёў першую скрыпку (У.Д.). 15. Ад гэтага рэагавання… нікому ні горача ні холадна (І.М.). 16. Вярнуўшыся дамоў, я некалькі дзён хадзіў як апушчаны ў ваду (У.Р.).

 

Заданне 6. Карыстаючыся «Слоўнікам фразеалагізмаў» І.Я. Лепешава, растлумачце значэнне наступных выразаў. Падбярыце да іх сінанімічныя словы.

Адным махам, акунёў вудзіць, вешаць галаву, натапырыць вушы, задзіраць нос, на скорую руку, непачаты край, падпілаваць рогі, у момант вока, хоць гаць гаці, як гром з яснага неба.

 

Заданне 7. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў. З мнагазначнымі фразеалагізмамі складзіце сказы.

Абіваць парогі, адбою няма, таўчы ваду ў ступе, гуляць з агнём, даць жау, даць слова, з агню ды ў полымя, камар носа не падточыць, мець на ўвазе.

 

Заданне 8. Замяніце выдзеленыя словы або словазлучэнні фразеалагізмамі. Адзначце, якія новыя семантычныя ці стылістычныя адценні ўносяць фразеалагізмы ў сказы.

1. Агеньчыкі ў лесе з усіх бакоў пабліскваюць, мігцяць. Як падхопіцца той пастух, ды ўцякаць. 2. Раніцай прынеслі Лідзе запіску. Запіска пераходзіла ад аднаго да другога. 3. Ды цябе-то я вельмі добра ведаю. 4. Прысела ля стала спіною да акна, каб не так быў прыкметны яе хатні выгляд. 5. Была далёка, за дрымучымі лясамі, адкуль зусім блізка да Ледавітага акіяна. 6. Дзядзька Міхей хітры, але ж і мы не горшыя за іншых. 7. Аграному хацелася зрабіць штосьці прыемнае карэспандэнту сталічнай газеты, бо з раённай да іх прыязджаюць часта, а са сталіцы вельмі рэдка.

 

Заданне 9. Устаўце прапушчаныя кампаненты, растлумачце сэнс фразеалагізмаў.

Біцца … аб лёд, бачыць на тры сажні …, крукам … не дастаць, на вярбе … растуць, з мухі … зрабіць, зімою … пашкадуе, хапаць … з неба, малако .. не абсохла, у … рог скруціць, зубы класці…, адчыніць … у свет (каму, які), па слова … не лезе, мароз … прабягаў, іскры … з воч, альфа і …, хоць ваўкоў …, як гром з … неба, чорт нагу …, зуб на зуб …, хоць кол на галаве …, як гара … звалілася.

 

Заданне 10. Адзначце сінонім (сінонімы) да кожнага фразеалагізма.

На ўсе вочы (глядзець) – 1) уважліва; 2) доўга; 3) пільна; 4) з зайздрасцю;

Глядзець у зубы (каму) – 1) злавацца; 2) крыўдзіцца; 3) цацкацца; 4) цырымоніцца;

За дзедам шведам – 1) недалёка; 2) за мяжой; 3) даўным-даўно; 4) далёка-далёка;

У адзін голас – 1) адначасова; 2) аднадушна; 3) аднолькава; 4) гучна;

Гады ў рады – 1) рэдка; 2) штогод; 3) часта; 4) пастаянна;

За прыгожыя вочы – 1) відавочна; 2) неспадзявана; 3) бескарысліва; 4) дарэмна;

Пакласці на алтар – 1) пазычыць; 2) ахвяраваць; 3) згубіць; 4) адрачыся.

 

Заданне 11. Выпішыце са сказаў фразеалагізмы, растлумачце іх паходжанне. Карыстайцеся «Этымалагічным слоўнікам фразеалагізмаў» І.Я. Лепешава (Мінск, 2004).

1. Міколка пацягнуўся ўвесь, сцяўся ў пругкі камяк і ў імгненне вока апынуўся ля самых акон машыны (М.Л.). 2. Есці  хлеб у поце твару мы не лічым больш за кару (К.К.). 3. Потым стары ўспамінае пра сваё ранішняе здарэнне. Спазніўся вось толькі дарма, выбраўся з дому ў свіныя галасы (В.Б.). 4. Чалавек напрамілы бог прасіў за ўзнагароду знайсці партфель, які ён згубіў (Капыл.). 5. Шыковіч глядзеў на яго цяпер так, быццам не пазнаваў старога сябра, з якім з’еў не адзін пуд солі (І.М.). 6. Абрыцкі прэ ва ўсе лапаткі, бяжыць, як можа, без аглядкі… (Я. Колас) 7. То не дуб у бары заскрыпеў, застагнаў – гэта я без пары богу душу аддаў (Куп.). 8. На жыццёвым шляху кожнага чалавека трапляюцца свае гордзіевы вузлы (Карп.).

 

Заданне 12. Выпісаць з «Этымалагічнага слоўніка фразеалагізмаў» І.Я. Лепешава (Мінск, 2004) па 3 выразы, якія ўзніклі: 1) у выніку пераасэнсавання свабодных словазлучэнняў; 2) з прыказак у выніку іх скарачэння; 3) у выніку зліцця адных выразаў у адзін; 4) па мадэлі іншых фразеалагізмаў.


Заданне 13. Зрабіце фразеалагічны разбор падкрэсленых фразеалагізмаў.

1. Да дому роднага цяпер адсюль рукой падаць. 2. Двор заўсёды падмецены хоць бокам каціся. 3. Відаць усё як на далоні