Пытанні і заданні для самакантролю
^ Вверх

Пытанні і заданні для самакантролю 


  1. Што такое лексікалогія і што з’яўляецца аб’ектам яе вывучэння?
  2. Які сэнс укладваецца ў паняцце “лексіка” і ў якіх адносінах яна можа вывучацца?
  3. З якіх раздзелаў складаецца лексікалогія і што яны вывучаюць?
  4. Што такое лексічнае і граматычнае значэнні слова?
  5. Ці ўсе часціны мовы маюць лексічнае і граматычнае значэнне?
  6. Назавіце асноўныя спосабы ракрыцця лексічнага значэння слова.
  7. Што такое слова? Якія характэрныя прыметы яму ўласцівы?
  8. Чым адрозніваецца слова ад словазлучэння, фанемы, марфемы?
  9. Што значыць матэрыяльны і ідэальны бок слова?
  10. На падставе чаго класіфікуюцца лексічныя значэнні слоў?
  11. Якія тыпы лексічных значэнняў вылучаюцца па ступені лексічнай спалучальнасці слова з кантэкстам? Праілюструйце кожны тып лексічнага значэння прыкладамі.
  12. Якія тыпы лексічных значэнняў адрозніваюцца паводле адносін слова да прадметаў і з’яў рэчаіснасці? Ахарактарызуйце кожны з іх.
  13. Якія назвы называюцца матываванымі і нематываванымі?
  14. Якія словы называюцца адназначнымі і мнагазначнымі?
  15. Як развіваецца мнагазначнасць (полісемія) слоў?
  16. Што разумеецца пад прамым і пераносным значэннем слова?
  17. Якія віды пераносных значэнняў адрозніваюцца ў мове?
  18. Дайце вызначэнне метафары.
  19. На якія групы падзяляюцца метафары паводле ступені вобразнасці і іх ролі ў мове?
  20. Чаму не ўсе віды метафар адлюстроўваюцца ў тлумачальных слоўніках?
  21. Што такое метанімія? На чым засноўваецца метанімія як від пераноснага ўжывання слоў?
  22. Ахарактарызуйце сінекдахічныя пераносы.
  23. Як выкарыстоўваецца мнагазначнасць ў маўленні? Якімі прыёмамі дасягаецца эфектыўнае выкарыстанне мнагазначнасці?
  24. Што такое аманімія? Амонімы?
  25. Як падаюцца амонімы ў слоўніку ў параўнанні з мнагазначнымі словамі?
  26. Якія існуюць спосабы адрознення амонімаў ад мнагазначных слоў?
  27. Якія тыпы амонімаў вылучаюць?
  28. Якія амонімы называюцца міжмоўнымі?
  29. Як узнікаюць амонімы?
  30. Адзначце выпадкі стылістычнага ўжывання амонімаў.
  31. Якімі структурна-граматычнымі, фанетыка-арфаэпічнымі і семантычнымі адметнасцямі вызначаюцца паронімы?
  32. Якія найбольш частыя памылкі сустракаюцца ва ўжыванні паранімічных назваў?
  33. Чым адрозніваюцца паронімы ад амафонаў?
  34. Што такое паранамазія? Якая розніца паміж параніміяй і паранамазіяй?
  35. Што такое сінонімы? Чым адрозніваюцца паміж сабой сінонімы?
  36. Якія тыпы сінонімаў вылучаюць? Ахарактарызуйце іх.
  37. Дайце характарыстыку эўфемізмам як разнавіднасці сінонімаў.
  38. Якая розніца паміж перыфразамі і адпаведнымі ім па значэнню словамі-назвамі?
  39. Раскрыйце значэнне сінанімічнага рада і дамінанты.
  40. Ці могуць у сінанімічным радзе побач з асобнымі словамі ўваходзіць семантычна або сінтаксічна звязаныя спалучэнні слоў?
  41. Што азначае тэрмін “незамкнуты сінанімічны рад”?
  42. Чым слоўнік сінонімаў адрозніваецца ад тлумачальнага слоўніка?
  43. Што такое антонімы? Якія неабходныя ўмовы ўзнікнення антаніміі?
  44. Якія тыпы антонімаў бываюць?
  45. Ці ўсе словы ў мове могуць уступаць ў антанімічныя сувязі?
  46. Як уплывае на антанімію мнагазначнасць слова?
  47. Як разумееце тэрмін “кантэкстуальны антонім”? Параўнайце яго з тэрмінам “кантэкстуальны сінонім”. Што іх збліжае і адрознівае?
  48. Які стылістычны прыём называецца антытэзай?
  49. Дайце вызначэнне аксюмарана як вобразнага сродку.
  50. Успомніце загалоўкі мастацкіх твораў, у якіх ёсць антонімы.