Пытанні і заданні да самакантролю
^ Вверх

Пытанні і заданні да самакантролю 


1. Што называецца фразеалогіяй?

2. Што з’яўляецца прадметам фразеалогіі?

3. Якія задачы вывучэння фразеалогіі?

4. Што адносяць да аб’екта фразеалогіі ў шырокім і вузкім яе разуменні?

5. Што такое фразеалагізм? Якія вызначальныя прыметы мае фразеалагізм?

6. Як вызначаецца семантыка фразеалагізма?

7. У чым падабенства і адрозненне паміж словам і фразеалагізмам, свабодным словазлучэннем і фразеалагізмам, сказам і фразеалагізмам?

8. Наколькі пашыраны выпадкі полісеміі і аманіміі ў фразеалагічнай сістэме ў параўнанні з лексічнай?

9. Што называецца варыянтнасцю фразеалагізмаў? Якія існуюць тыпы фразеалагічнай варыянтнаці?

10. Наколькі пашыраны з’явы сінаніміі ў фразеалогіі?

11. Якія існуюць тыпы фразеалагізмаў паводле ступені семантычнай спаянасці іх кампанентаў?

12. Якія ўстойлівыя спалучэнні адносяцца да фразеалагічных адзінстваў і фразеалагічных зрашчэнняў?

13. На якія тыпы падзяляюцца фразеалагізмы паводле іх структурна-граматычнага складу?

14. Што ўваходзіць у паняцце сэнсавай структуры фразеалагізма? Што ўключаецца ў фразеалагічнае значэнне, стылістычнае значэнне фразеалагізма?

15. Якія існуюць тыпы фразеалагізмаў паводле стылістычнай афарбоўкі і сферы выкарыстання?

16. У чым сутнасць марфалагічнай класіфікацыі фразеалагізмаў? Якія існуюць тыпы фразеалагічных адзінак па суадноснасці з часцінамі мовы? Якія фразеалагізмы з’яўляюцца несуадноснымі з пэўнымі часцінамі мовы?

17. Якімі членамі сказа могуць з’яўляцца фразеалагізмы? Як гэта вызначыць?

18. Якія генетычныя пласты вылучаюць ў фразеалагічным складзе беларускай мовы?

19. Назавіце асноўныя крыніцы ўзнікнення і паходжання фразеалагізмаў.

20. Якія існуюць стылістычныя прыёмы абыгрывання фразеалагізмаў? З якой мэтай пісьменнікі выкарыстоўваюць абноўленыя фразеалагічныя адзінкі?

21. Ці папаўняецца беларуская літаратурная мова новымі фразеалагізмамі? Якія існуюць крыніцы папаўнення беларускай фразеалогіі?